МЗС КНР: ЗША спрабуюць падарваць стабільнасць і росквіт Сіньцзяна шляхам абмежавання гандлю з мясцовымі прадпрыемствамі

2020-12-04 14:30:00
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

ЗША прымяняюць ціск і санкцыі, каб абмежаваць гандаль з прадпрыемствамі ў Сіньцзяне і падарваць стабільнае развіццё і росквіт рэгіёна. Кітай працягне прымаць неабходныя меры для абароны законных правоў і інтарэсаў прадпрыемстваў краіны. Пра гэта заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін.

Раней у той жа дзень на сайце Мытнай службы ЗША паведамілі, што Злучаныя Штаты вырашылі ўвесці забарону на імпарт бавоўны і баваўняных вырабаў, вырабленых на прадпрыемствах Сіньцзянскага вытворча-будаўнічага корпуса ў сувязі з меркаваным парушэннем там правоў чалавека. Гэта рашэнне прынята на аснове інфармацыі, якая паказвае на выпадкі прымянення прымусовай працы, у тым ліку працы зняволеных, гаворыцца ў заяве амерыканскага ведамства.

Пракаментаваўшы гэта паведамленне, Хуа Чуньін заявіла, што асобныя палітычныя сілы ў ЗША сфабрыкавалі інфармацыю аб прымусовай працы ў Сіньцзяне для аказання ціску на кітайскія кампаніі і стрымлівання развіцця КНР. «Дзеянні ЗША ідуць насуперак правілам міжнароднага гандлю і прынцыпам рынкавай эканомікі, а таксама падрываюць глабальныя вытворчыя ланцужкі і супярэчаць інтарэсам прадпрыемстваў і спажыўцоў, у тым ліку амерыканскіх», -- падкрэсліла яна.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ