Baidu апрабуе беспілотныя аўтамабілі на пекінскіх дарогах

2020-12-08 15:23:28
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Пекінскія транспартныя ўлады выдалі кітайскаму інтэрнэт-гіганту Baidu дазвол на правядзенне дарожных выпрабаванняў беспілотных транспартных сродкаў на вуліцах горада.

У лістападзе сталічная адміністрацыя апублікавала правілы правядзення падобных дарожных выпрабаванняў, згодна з якімі падаць заяўку на выпрабаванні на дарогах агульнага карыстання можна толькі на аўтамабіль, які прайшоў у рамках выпрабаванняў на бяспеку на адкрытых дарогах больш за 30 000 км.

Машыны-кандыдаты ад Baidu паспяхова выканалі ўсе гэтыя патрабаванні.

Чакаецца, што гэты дазвол дазволіць Baidu паступова знізіць долю ўдзелу чалавека ў выпрабаваннях і зрабіць так, каб беспілотныя трнспартныя сродкі аўтаматычна спраўляліся з такімі праблемамі, як апаратныя і праграмныя збоі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ