МЗС КНР: Кітай і ЗША павінны вярнуць дыялог у нармальнае рэчышча і аднавіць узаемны давер

2020-12-10 11:37:25
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампея на днях заявіў у інтэрв'ю, што палітыка ЗША ў дачыненні да Кітая незваротная. Каментуючы гэта, афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь 9 снежня на чарговай ведамаснай прэс-канферэнцыі сказаў, што Кітай і ЗША адрозніваюцца адно ад аднаго гісторыяй, культурай, сацыяльнымі сістэмамі і шляхамі развіцця, але абодва бакі маюць шырокія агульныя інтарэсы і шырокую прастору для супрацоўніцтва.

Чжаа Ліцзянь адзначыў, што фундаментальная прычына, па якой кітайска-амерыканскае ўзаемадзеянне перажывае самую цяжкую сітуацыю з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін, заключаецца ў тым, што некаторыя асобы ў ЗША прытрымліваюцца састарэлага менталітэту «Халоднай вайны» і ідэалагічных забабонаў. Паводле слоў дыпламата, Кітай і ЗША павінны ліквідаваць усе віды супраціўленняў і прыкладаць намаганні для аднаўлення двухбаковага дыялогу і ўзаемнага даверу.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ