Reuters: Турыстычны бум на Хайнане сведчыць аб аднаўленні спажывання ў Кітаі

2020-12-10 15:01:58
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Нядаўна агенцтва Reuters паведаміла, што пасля таго, як Кітай паспяхова стрымаў каронавірусную эпідэмію COVID-19, вялікая колькасць кітайскіх турыстаў накіравалася на востраў Хайнань. Дынамічны рост галіны турызму прадэманстраваў, што спажывецкі сектар у Кітаі пазбаўляецца ад спаду, выкліканага эпідэміяй COVID-19.

За апошнія шэсць месяцаў на востраве Хайнань не было новых выпадкаў хворых COVID-19, у сувязі з гэтым вялікая колькасць спажыўцоў, якія жадаюць купіць бяспошлінныя тавары гандлю, серфераў, якія мараць пра «свабоднае дыханне» накіравалася на «кітайскія Гаваі». Пасля рэалізацыі новай палітыкі «нулявых тарыфаў» на Хайнане ў ліпені гэтага года турыстычнае спажыванне працягвала расці. Усяго праз 4 месяцы пасля ўвядзення новай палітыкі аб'ём продажаў «Duty-free» на Хайнане дасягнуў 12 млрд. юаняў, павялічыўшыся на 214,1% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, што блізка да аб'ёмаў гадавых продажаў у 2019 г.

У артыкуле адзначаецца, што паводле афіцыйных даных, агульная колькасць турыстаў у правінцыі Хайнань за 10 месяцаў склала 9,6 млн чалавек, што на 3,1% больш у

параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Нягледзячы на тое, што зменшылася колькасць замежных турыстаў, усё больш кітайскіх турыстаў аддаюць перавагу наведваць Хайнань. Хуткае развіццё турызму на востраве Хайнань дэманструе, што спажывецкі сектар Кітая пазбаўляецца ад «спячага» стану, выкліканага вірусам.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ