Каментар: Кітай стрымаў абяцанне і пачаў глабальныя пастаўкі вакцын

2020-12-10 15:05:42
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

9 снежня міністэрства аховы здароўя і прафілактыкі захворванняў Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў заявіла аб афіцыйнай рэгістрацыі інактывіраванай вакцыны ад COVID-19, вырабленай кітайскай кампаніяй Sinopharm. Некалькі дзён таму другая партыя кітайскіх вакцын аб'ёмам 1 млн доз была дастаўлена ў Бразілію. Між тым, у Інданэзію прыбыло 1,2 млн доз вакцын. Мексіка таксама выказала намер купіць 35 млн доз кітайскіх вакцын, Турцыя таксама замовіла 50 млн, першая партыя будзе дастаўлена ў Анкару ў бліжэйшы час.

«Мы выканаем свае абавязацельствы і зробім вакцыны ад каронавіруса даступнымі для ўсяго свету», - з такой заявай выступіў старшыня КНР Сі Цзіньпін на нядаўнім саміце «Дваццаткі». Сёння Кітай пачаў выкананне абяцанага.

Своечасовая дастаўка кітайскай вакцыны ў краіны, якія пацярпелі ад пандэміі каронавіруса, стала адчувальнай падтрымкай у пераадоленні інфекцыі. Як адзначыў прэзідэнт Інданэзіі Джок Відода, «кітайская вакцына ад каронавіруса - гэта выдатная навіна для нашага народа». У часопісе Fortune ад 5 снежня адзначаецца, што кітайскія прэпараты дазволяць ліквідаваць недахоп у вакцыне ва ўсім свеце.

Кітай узяў на сябе вялікую адказнасць за сумеснае пераадоленне каронавіруснай інфекцыі. На гэты час у краіне некалькі вакцын знаходзяцца на трэцяй фазе клінічных выпрабаванняў. Далучэнне Кітая да механізму па вакцынах COVAX нацэлена выключна на садзейнічанне справядліваму размеркаванню вакцын у глабальным маштабе. Гэта фактычная гарантыя таго, што вакцыны змогуць атрымаць у краінах, якія развіваюцца, а таксама актыўны заклік да іншых дзяржаваў далучыцца да гэтай міжнароднай праграмы.

Кітай заўсёды гатовы аказаць падтрымку і дапамогу краінам, якія пакутуюць ад пандэміі, каб сумеснымі намаганнямі пераадолець яе наступствы і выкліканы ёю глабальны крызіс.

Аднак некаторыя заходнія палітыкі і СМІ ўвесь час сеюць чуткі, напрыклад, пра тое, што Кітай нібыта выкарыстоўвае сваю вакцыну ад каронавіруса як інструмент для ўплыву на геапалітыку ці пра тое, што Кітай нібыта «скраў» заходнія тэхналогіі для распрацоўкі вакцыны. Каментуючы навіну пра дастаўку ў Інданэзію кітайскай вакцыны ад каронавіруса, брытанская газета Financial Times адразу ж адрэагавала на гэта наступным чынам - маўляў, існуе палітычная рызыка пасля выкарыстання кітайскай вакцыны ад COVID-19.

Кітайскія вакцыны атрымалі адабрэнне з боку навуковай супольнасці і важных партнёраў краіны, што і стала аптымальным адказам на ўсе чуткі і здагадкі.

Як адзначаюць аналітыкі, «дэманізацыя» кітайскай вакцыны накіравана не толькі на дасягненне палітычных мэтаў, але і на абарону камерцыйных інтарэсаў Захаду, які хоча стаць вядучым гульцом на сусветным рынку вакцын. Краіны, якія хочуць пераадолець каронавіруса, надаюць вялікую ўвагу бяспецы і эфектыўнасці вакцыны, якая, на іх думку, павінна прайсці строгае і дбайнае тэставанне для ацэнкі яе бяспекі.

У цяперашні час у свеце каронавірусам заразілася ўжо больш за 68,48 мільёна чалавек і па меншай меры ў 29 краінах колькасць інфіцыраваных штодня расце больш чым на 1000 выпадкаў. У сувязі з гэтым, як ніколі актуальнай становіцца больш хуткая вакцынацыя.

Кітай, быўшы адказнай дзяржавай, працягне падтрымліваць ініцыятывы ААН і СААЗ, будзе цесна супрацоўнічаць з усімі бакамі, надаючы прыярытэтную ўвагу патрэбам краін, якія развіваюцца і садзейнічаючы справядліваму, роўнаму і рацыянальнаму размеркаваннію

вакцын па ўсім свеце.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ