1000 авіялайнераў CR929 будзе пастаўлена з 2023 па 2045 год - галоўны канструктар

2020-12-11 11:29:08
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Рэалізацыя праекта сумеснага кітайска-расійскага шырокафюзеляжнага далёкамагістральнага пасажырскага самалёта CR929 прасоўваецца гладка, нягледзячы на ўспышку пандэміі COVID-19. У перыяд з 2023 па 2045 год будзе пастаўлена каля 1000 авіялайнераў дадзенай мадэлі, паведаміў галоўны канструктар праекта Чэнь Інчунь.

На Чжэцзянскім міжнародным саміце аэракасмічнай прамысловасці 2020 года Чэнь Інчунь заявіў, што ў названы перыяд попыт сусветнага рынку на шырокафюзеляжныя пасажырскія авіялайнеры ацэньваецца ў 10 тыс адзінак, іх кошт складзе больш за 50 працэнтаў ад сукупнага кошту ўсіх пасажырскіх самалётаў.

У параўнанні з ARJ21 і C919, дзвюмя мадэлямі самалётаў, распрацаванымі Кітаем, CR929 будзе мець два праходы паміж пасажырскімі крэсламі і вялікую далёкасць палёту, што дасць магчымасць выконваць трансакіянскія рэйсы, сказаў Чэнь Інчунь.

Акрамя таго, адзначыў ён, у асноўным новы самалёт будзе выраблены з кампазітных матэрыялаў, а не з металу.

Міжнародны саміт аэракасмічнай прамысловасці прайшоў 9 снежня ў новым раёне Цяньтан горада Ханчжоу, адміністрацыйнага цэнтра правінцыі Чжэцзян / Усходні Кітай /.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ