Медыякарпарацыя Кітая арганізавала форум па медыйным супрацоўніцтве «Еўрапейскія партнёры-2020»

2020-12-11 11:45:49
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

10 снежня ў фармаце відэасувязі адбыўся форум па медыйным супрацоўніцтве «Еўрапейскія партнёры-2020", арганізаваны Медыякарпарацыяй Кітая. На ім выступіў з прамовай намеснік кіраўніка аддзела прапаганды ЦК КПК, гендырэктар і галоўны рэдактар Медыякарпарацыі Кітая Шэнь Хайсюн. Прадстаўнікі кампаніі і 25 вядучых СМІ 16 еўрапейскіх краін правялі актыўны дыялог і апублікавалі сумесную дэкларацыю аб умацаванні супрацоўніцтва ў медыя-сферы.

Выступаючы на мерапрыемстве, Шэнь Хайсюн выказаў надзею на ўзмацненне ўзаемадзеяння паміж кітайскімі і еўрапейскімі сродкамі масавай інфармацыі ў трох накірунках: паглыбленне супрацоўніцтва ў асвятленні проціэпідэмічнай працы, арганізацыя візітаў і абменаў паміж СМІ абодвух бакоў і ўзмацненне стварэння сістэмы супрацоўніцтва. Паводле яго слоў, Кітай і Еўропа прыйшлі да адзінства меркаванняў і маюць агульныя інтарэсы па многіх напрамках, такіх як падтрымка мультылатэралізму, умацаванне глабальнага супрацьэпідэмічнага супрацоўніцтва, садзейнічанне аднаўленню сусветнай эканомікі і рэагаванне на кліматычныя змены.

Дырэктар агенцтва Рэйтэр Майкл Фрыдэнберг пацвердзіў важнасць супрацоўніцтва ў новых медыйных фарматах. «Медыякарпарацыя Кітая - наш важны партнёр. Паміж намі добрыя партнёрскія адносіны », - падкрэсліў ён.

Галоўны выканаўчы дырэктар і старшыня Выканаўчага савета еўрапейскага інфармацыйнага тэлеканала «Euronews» Майкл Пітэрс, у сваю чаргу, выказаў надзею на бесперапыннае паглыбленне супрацоўніцтва з Медыякарпарацыяй Кітая і іншымі медыя холдынгамі.

Супрацоўніцтва кітайскіх і еўрапейскіх СМІ дасягнула новых вынікаў. Міжнароднае відэаагенцтва пры Медыякарпарацыі Кітая і Reuters 10 снежня правялі анлайн-цырымонію запуску сумеснай праграмы "China Financial video line". 10-хвілінная праграма знаёміць з фінансавай інфармацыяй пра Кітай. Матэрыялы прадастаўляе Медыякарпарацыя Кітая.

На цырымоніі дырэктар Міжнароднага відэаагенцтва пры Медыякарпарацыі Кітая Тэн Юньпін і кіраўнік дырэктар ENEX Адрыян Уэлс па відэасувязі падпісалі мемарандум аб стратэгічным супрацоўніцтве, што дало афіцыйны старт механізму супрацоўніцтва "Еўрапейскіх партнёраў". Выкарыстоўваючы дадзены механізм бакі будуць ажыццяўляць цеснае супрацоўніцтва падчас падрыхтоўкі навінавых матэрыялаў, рэпартажаў, абменаў спецыялістамі, вытворчасці навінавых праграм і правядзення медыя-форумаў.

Намеснік кіраўніка Цэнтра праграм на англійскай мове пры Медыякарпарацыі Кітая спадарыня Ван Лу на мерапрыемстве сказала, што мультылатэралізм і глабалізацыя з'яўляюцца агульнымі праблемамі, якія стаяць перад Кітаем і ЕС. Сродкі масавай інфармацыі адыгрываюць незаменную ролю ў своечасовым распаўсюджванні праўдзівай і аб'ектыўнай інфармацыі, памяншэнні непаразуменняў і садзейнічанні абменам. Таму кітайскія і еўрапейскія СМІ павінны ўмацоўваць паразуменне.

Па выніках мерапрыемства генеральны дырэктар Медыякарпарацыі Кітая Шэнь Хайсюн і прадстаўнікі 23 еўрапейскіх СМІ апублікавалі сумесную заяву аб умацаванні супрацоўніцтва СМІ, заклікаўшы кітайскія і еўрапейскія СМІ быць рэтранслятарамі інфармацыі і з'яднаць міжнародную супольнасць для сумеснай барацьбы з пандэміяй COVID-19.


Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ