МЗС КНР: у СУАР камеры ў грамадскіх месцах не накіраваныя на прадстаўнікоў канкрэтных этнічных груп

2020-12-11 11:47:27
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

10 снежня на чарговай прэс-канферэнцыі афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін заявіла, што ў некаторых грамадскіх месцах Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна (СУАР) устаноўлены камеры. Нічога супрацьзаконнага ў гэтым няма. Гэтая мера не скіравана на прадстаўнікоў якой-небудзь канкрэтнай этнічнай групы, уведзена для таго, каб павысіць узровень грамадскай бяспекі і эфектыўнасць прадухілення злачынстваў і барацьбы з імі.

Хуа Чуньін адзначыла, што прымяненне сучасных тэхналогій і вялікіх даных для павышэння ўзроўню грамадскага кіравання - гэта агульнапрынятая практыка міжнароднай супольнасці, нават у ЗША. Дзякуючы ўстаноўцы камер у некаторых грамадскіх месцах у адпаведнасці з законам павысілася пачуццё бяспекі ў грамадстве, і гэтая мера атрымала ўсеагульную падтрымку з боку шырокіх мас.

Хуа Чуньін падкрэсліла, што Кітай заклікае некаторых асоб у ЗША адмовіцца ад двайных стандартаў, спыніць палітычныя маніпуляцыі і фабрыкацыі інфармацыі, звязанай з Сіньцзянам, а таксама спыніць умешвацца ва ўнутраныя справы Кітая праз пытанні, звязаныя з Сіньцзянам.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ