МЗС КНР: «дыпламатыя ваўкоў-ваякаў» Кітая не што іншае, як чарговая версія т.зв. «кітайскай пагрозы»

2020-12-11 15:01:38
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

«Дыпламатыя ваўкоў-ваякаў" Кітая ўяўляе сабой не што іншае, як чарговую версію т.зв. «кітайскай пагрозы». Пра гэта заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін 10 снежня ў Пекіне на чарговай прэс-канферэнцыі, каментуючы па просьбе журналістаў прыведзенае падобнае паведамленне.

Як стала вядома, 8 снежня нямецкая газета Der Tagesspiegel у адным з артыкулаў абвінаваціла Кітай у правядзенні т.зв. «дыпламатыі ваўкоў-воінаў». У адказ на пытанне журналіста, Хуа Чуньін заявіла, што, калі хто-небудзь называе кітайскую дыпламатыю ваўчынай толькі за тое, што Кітай рашуча супрацьстаіць неабгрунтаваным нападкам, аперуючы канкрэтнымі фактамі, у інтарэсах дзяржаўнага суверэнітэту і бяспекі, а таксама міжнароднай справядлівасці , няма нічога дзіўнага ў правядзенні такой «дыпламатыі ваўкоў-воінаў».

Іх мэта заключаецца ў тым, каб Кітай не рэагаваў на ўсялякія нападкі і замахі. Яны павінны зразумець, што цяперашні Кітай - ужо не тая краіна, якая існавала сто гадоў таму назад. Кітай не будзе нападаць на іншых, але і не дапусціць падобных нападак у свой адрас, і дасць рашучы адпор усякага роду правакацыям, падкрэсліла кітайскі дыпламат.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ