Кітай працягне садзейнічаць аднаўленню працы Апеляцыйнага органа СГА - Мінкамерцыі КНР

2020-12-11 16:57:28
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства камерцыі КНР выказаў шкадаванне ў сувязі з тым, што праца Апеляцыйнага органа Сусветнай гандлёвай арганізацыі / СГА / апынулася цалкам паралізаваная, і дадаў, што Кітай сумесна з іншымі членамі СГА працягне дамагацца аднаўленьня нармальнай дзейнасці Апеляцыйнага органа.

Параліч Апеляцыйнага органа СГА ўплывае на нармальную працу механізму ўрэгулявання спрэчак у рамках СГА і наносіць цяжкі ўдар па шматбаковай гандлёвай сістэме, заявіў на прэс-брыфінгу афіцыйны прадстаўнік Мінкамерцыі Гаа Фэн.

У склад Апеляцыйнага органа, які гуляе ролю вярхоўнага суда для вырашэння глабальных гандлёвых спрэчак, павінны ўваходзіць сем арбітраў, пры гэтым для разгляду спраў патрабуецца ўдзел па меншай меры трох.

Апеляцыйны орган спыніў сваю работу 11 снежня 2019 года пасля таго, як асобныя члены СГА блакавалі выбары арбітраў. Апошні з членаў Апеляцыйнага органа афіцыйна пакінуў свой пост 30 лістапада бягучага года ў сувязі са сканчэннем тэрміну паўнамоцтваў.

Гаа Фэн заявіў, што механізм урэгулявання спрэчак, адна з ключавых структур СГА, гуляе важную ролю ў забеспячэнні стабільнасці і прадказальнасці шматбаковай гандлёвай сістэмы.

Ён адзначыў, што Кітай заўсёды падтрымліваў і падтрымлівае шматбаковую гандлёвую сістэму і нястомна прыкладае намаганні для аднаўлення дзейнасці Апеляцыйнага органа.

Пасля прыпынку працы Апеляцыйнага органа 119 членаў СГА, уключаючы Кітай і Еўрапейскі саюз, вылучылі прапановы аб больш хуткім пачатку выбараў арбітраў Апеляцыйнага органа.

Кітай і яшчэ 42 члена СГА, у тым ліку ЕС, прапанавалі правядзенне інстытуцыйных рэформаў Апеляцыйнага органа. Яны ж прынялі ўдзел у перамовах СГА з мэтай фарміравання ўмоў для абрання арбітраў.

Гаа Фэн заявіў, што Кітай сумесна з іншымі членамі СГА працягне працу над больш хуткім аднаўленнем нармальнай дзейнасці Апеляцыйнага органа. Кітай будзе рашуча прытрымлівацца асноўных каштоўнасцяў і базавых прынцыпаў СГА - адкрытасці, інклюзіўнасці і недыскрымінацыі, а таксама захавае цвёрдую прыхільнасці свабоднаму гандлю і заснаванай на правілах шматбаковай гандлёвай сістэме, сказаў ён.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ