Паведамленні заходніх СМІ на тэму «рэестра з асабістымі данымі членаў КПК» -- гэта антыкітайская прапаганда

2020-12-17 15:43:28
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

На днях некаторыя СМІ Вялікабрытаніі і Аўстраліі, а таксама шэрагу іншых заходніх краін паведамілі аб уцечцы «рэестра з асабістымі данымі» амаль 2 мільёнаў членаў КПК, якія працуюць у розных арганізацыях і кампаніях па ўсім свеце, у тым ліку і ў буйных міжнародных кампаніях.

«Члены КПК актыўна пранікаюць у кампаніі, консульствы і ўніверсітэты Вялікабрытаніі», -- сцвярджае брытанскае выданне Mail on Sunday. Амерыканскія і аўстралійскія СМІ вывучылі «базу даных членаў КПК» і паведамілі, што прадстаўнікі партыі дзейнічаюць не толькі ў Вялікабрытаніі, але і працуюць у кампаніях і консульствах многіх іншых краін свету. Названыя СМІ вылучылі беспадстаўныя абвінавачванні на адрас членаў КПК у шпіянажы, пры гэтым прызнаючы, што ніякіх доказаў у падтрымку гэтых заяў няма, паколькі не толькі ніякіх слядоў, але і прыкмет шпіёнскай дзейнасці не выяўлена.

Аналітыкі адзначаюць, што новы віток абвінавачванняў Кітая складаецца па тым жа сцэнары і з адных і тых жа элементаў і матываў распаўсюду «тэорыі кітайскай пагрозы», што адлюстроўвае трывожныя настроі і дзеянні асобных краін, якія дарэмна спрабуюць падарваць палітычны і дзелавы імідж Кітая на міжнароднай арэне і расхістаць сітуацыю ў цэлым.

СМІ Вялікабрытаніі і Аўстраліі сцвярджаюць, што асабістыя даныя грамадзян КНР, якія з'яўляюцца членамі КПК, былі здабытыя з узламанага шанхайскага сервера кітайскімі дысідэнтамі-інфарматарамі яшчэ ў красавіку 2016 года. У верасні 2020 года "рэестр» быў перададзены ў Міжпарламенцкі альянс па Кітаю (IPAC), у склад якога ўваходзяць ЗША, Вялікабрытанія, Швецыя, Германія, Аўстралія, Японія, Нарвегія і Еўрапейскі парламент. Адным з ініцыятараў арганізацыі выступае антыкітайскі актывіст сенатар ЗША Марка Рубіа. Місія IPAC складаецца ў тым, каб «распрацоўваць адпаведныя скаардынаваныя контрмеры па пытаннях, звязаных з Кітаем». Члены IPAC спрабуюць дыскрэдытаваць Кітай па такіх пытаннях, як як Сіньцзян, Тыбет, Сянган і Тайвань, спрабуючы прыцягнуць да сябе ўвагу і зарабіць палітычныя пункты.

Зусім нядаўна Кітай наклаў на М. Рубіа санкцыі за грубае ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы КНР. У дадзеным кантэксце ідэя «рэестра членаў КПК» -- не што іншае, як контратака з боку М. Рубіа і яшчэ адзін правакацыйны выпад IPAC у бок Кітая. КНР -- сацыялістычная дзяржава, якую ўзначальвае КПК. Цалкам натуральна, што ў прадстаўніцтвах замежных арганізацый у Кітаі ёсць супрацоўнікі, якія з'яўляюцца членамі КПК. Абвінавачванні ў шпіянажы і спекуляцыі некаторых заходніх СМІ на тэму «рэестра» з'яўляюцца нічым іншым, як новым раўндам антыкітайскай прапагандысцкай кампаніі.

Асобныя антыкітайскія элементы Захаду пачалі больш актыўна працаваць разам, аб'ядноўваюць свае намаганні, каб тым ці іншым спосабам падавіць Кітай і ўзмацніць пазіцыю ЗША у супрацьстаянні з КНР, заяўляюць аналітыкі, папярэджваючы, што ксенафобія, ідэалагічныя забабоны і менталітэт запалохвання і ціску часоў “халоднай вайны” могуць прывесці да адраджэння макартызму. У гэтым ключы міжнародная супольнасць павінна захоўваць пільнасць. Члены Камуністычнай партыі Кітая з'яўляюцца прадстаўнікамі авангарду кітайскага народа. Тыя, хто паклёпнічае і імкнецца ачарніць рэпутацыю КПК і яе членаў, супрацьпастаўляюць сябе Кітаю і з'яўляюцца агульным ворагам кітайскага народа.




Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ