МЗС КНР: Падаўжэнне важнага пагаднення на 10 гадоў -- яркае сведчанне высокага ўзроўню адносін паміж КНР і РФ

2020-12-17 15:47:37
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Ван Вэньбінь заявіў, што заключэнне Кітаем і Расіяй пратакола аб падаўжэнні тэрміну дзеяння «Пагаднення аб апавяшчэннях пускаў балістычных ракет і касмічных ракет-носьбітаў» на 10 гадоў -- яскравае сведчанне высокага ўзроўню і спецыфікі кітайска-расійскіх адносін.

15 снежня міністр абароны КНР Вэй Фэнхэ і яго расійскі калега Сяргей Шайгу паставілі подпісы пад адпаведным пратаколам. Бакі правялі перамовы ў рэжыме відэаканферэнцыі, пацвердзіўшы гатоўнасць армій дзвюх краін на аснове пратакола працягваць развіваць і ўмацоўваць прагматычную супрацу і ўзбагачаць сутнасць двухбаковых адносін.

Ван Вэньбінь заявіў, што падпісанне пратакола надало станоўчую энергію працэсу міжнароднага кантролю над узбраеннямі і стала моцнай гарантыяй падтрымання глабальнай стратэгічнай стабільнасці.

«Кітай гатовы сумесна з Расіяй працягваць паглыбляць практычныя сувязі паміж арміямі дзвюх краін, прыносіць больш карысці абодвум дзяржавам і іх народам і ўносіць яшчэ большы ўклад у забеспячэнне міру і падтрымання стабільнасці ва ўсім свеце», -- рэзюмаваў чыноўнік кітайскага МЗС.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ