МЗС КНР: Рост фактычнага выкарыстання Кітаем замежнага капіталу адлюстроўвае ўпэўненасць інвестараў у будучыні кітайскай эканомікі

2020-12-17 15:49:12
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Апошнія даныя, апублікаваныя Міністэрствам камерцыі КНР, паказваюць, што фактычнае выкарыстанне замежнага капіталу ў краіне расло на працягу васьмі месяцаў запар. Каментуючы гэтыя даныя, прадстаўнік МЗС КНР Ван Вэньбінь на ведамаснай прэс-канферэнцыі заявіў, што бесперапынны прыток замежнага капіталу адлюстроўвае ўпэўненасць інвестараў розных краін у перспектывах эканамічнага развіцця Кітая, а таксама дэманструе вынікі актыўнага будаўніцтва КНР новай мадэлі развіцця, правядзення рэформаў і бесперапыннага пашырэння адкрытасці.

"З далейшым пашырэннем адкрытасці Кітай будзе ствараць больш магчымасцяў для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж краінамі ўсяго свету і ўнясе яшчэ большы ўклад у забеспячэнне стабільнасці ў свеце", -- адзначыў ён.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ