Крамы бяспошліннага гандлю павялічылі даход курорта Хайнань на 4,6 млрд долараў

2020-12-17 15:54:01
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У 2020 годзе аб'ёмы продажаў чатырох афшорных крам бяспошліннага гандлю ў астраўной правінцыі Хайнань на поўдні Кітая перавысілі 30 млрд юаняў, паведамляе Упраўленне камерцыі правінцыі Хайнань.

З 1 студзеня па 14 снежня 2020 года у гэтых крамах аб'ём продажаў бяспошлінных тавараў перавысіў 25 млрд юаняў, што ў два разы больш, чым годам раней.

З 1 ліпеня 2020 года штогадовая квота на пакупкі ў крамах д'юці-фры на Хайнане была павялічана да 100 тыс. юаняў з 30 тыс. юаняў у год на чалавека. Пералік катэгорый бяспошлінных тавараў пашыраны да 45. Спіс бяспошліннага гандлю дапоўнены некаторымі электроннымі таварамі: мабільнымі тэлефонамі і наўтбукамі.

Чакаецца, што да канца 2020 года агульны аб'ём продажаў крам д'юці-фры за год складзе каля 31,5 млрд юаняў. Ствараючы арыентаванасць на міжнародны турызм і спажыванне, Хайнань адкрые больш крамаў д'юці-фры, тым самым рэалізуючы патэнцыял палітыкі бяспошліннага гандлю.

У цяперашні час у правінцыі працуюць чатыры афшорныя крамы бяспошліннага гандлю: два ў горадзе Хайкоу, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Хайнань, адна крама -- у горадзе Цюнхай, другая -- у папулярным курортным горадзе Санья.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ