Кітай становіцца драйверам росту глабальнага рынку штучнага інтэлекту

2020-12-17 15:54:53
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай становіцца важным драйверам росту глабальнага рынку штучнага інтэлекту, да 2024 года на яго долю будзе прыпадаць 15,6% аб'ёму гэтага рынку.

Як адзначаецца ў ацэначным дакладзе аб развіцці вылічальных магутнасцяў штучнага інтэлекту ў Кітаі на 2020-2021 гг., апублікаваным Міжнароднай карпарацыяй даных /IDC/, у 2020 г. коштавы аб'ём рынку штучнага інтэлекту ў Кітаі складзе 6,27 млрд долараў.

Згодна з дакладам, у бліжэйшыя чатыры гады аб'ём рынку штучнага інтэлекту ў Кітаі захавае сукупны сярэднегадавы тэмп росту на ўзроўні 30,4% і да 2024 г. дасягне 17,22 млрд долараў.

Пачынаючы з 2019 года выкарыстанне штучнага інтэлекту атрымала імклівае развіццё. Як адзначаецца ў дакладзе, у асноўным ШІ выкарыстоўваецца ў інтэрнэт-індустрыі. Другое і трэцяе месцы па маштабе прымянення займаюць тэлекамунікацыйная галіна і апрацоўчая прамысловасць. У першай палове 2020 г. штучны інтэлект стаў больш актыўна прымяняцца ў медыцыне, і маштабы яго выкарыстання значна ўзраслі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ