Кітай падтрымлівае ўстойлівае развіццё

2020-12-31 17:29:42
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У апошнія гады Кітай прытрымліваецца прынцыпу зялёнага развіцця і прасоўвае экалагічную цывілізацыю. У верасні на ГА ААН старшыня КНР Сі Цзіньпін паабяцаў, што Кітай дасягне піка выкідаў вугляроднага газу да 2030 года і вугляроднай нейтральнасці да 2060 года. Кітай упершыню вызначыў дакладны час рэалізацыі вугляроднай нейтральнасці, што лічыцца важным рашэннем для прасоўвання ўстойлівага развіцця ўсяго свету. Гэта рашэнне атрымала пазітыўную ацэнку міжнароднай супольнасці.

Аналітыкі мяркуюць, што кітайская эканоміка знаходзіцца на этапе росту. Для дасягнення піка выкідаў СО2 і вугляроднай нейтральнасці Кітаю спатрэбіцца толькі палова неабходнага часу, якi пойдзе на гэтыя ж мэты Германіі, Вялікабрытаніі і іншым развітым краінам.

За мінулае пяцігоддзе Кітай дасягнуў выдатных поспехаў у абароне экалогіі. У 2019 годзе аб'ём выкідаў двухвокісу вугляроду ў разліку на адзінку ВУП знізіўся на 48,1% у параўнанні з узроўнем ў 2005 годзе, датэрмінова дасягнуўшы мэты, прызначанай на скарачэнне гэтага паказчыка на 40-45% да 2020 года. Кітай шмат гадоў запар становіцца самай прывабнай краінай для інвестыцый у аднаўляльныя крыніцы энергіі, лідзіруе па ўсталяванай магутнасці альтэрнатыўных энерганосьбітаў.

Нароўні з паспяховай абаронай экалогіі Кітай захоўвае хуткі эканамічны рост. Кітайская практыка і новая мадэль развіцця па вартасці ацэненыя іншымі краінамі. Кітай таксама актыўна садзейнічае глабальнаму пераходу да нізкавугляроднай энергетыкі. Пры падтрымцы кітайскіх кампаній у Гвінеі была пабудавана ГЭС магутнасцю 240 МВт; у Венгрыі будуецца фотаэлектрычная станцыя, якая дазволіць скараціць выкіды вуглякіслага газу аб'ёмам 120 тыс. тон; праект найбуйнейшай у свеце электрастанцыі ў ААЭ па выпрацоўцы канцэнтраванай сонечнай энергіі зможа забяспечваць энергіяй 320 тыс. сем'яў у Дубаі. Кітай развівае супрацоўніцтва з рознымі краінамі ў галіне энергетыкі і вытворчых магутнасцяў, а таксама ў ключавых галінах навукі і тэхнікі. Больш за тое, Кітай актывізуе міжнароднае энергетычнае ўзаемадзеянне ў рамках ААН, “Групы 20”, АЦЭС, БРІКС і інш. За мінулае пяцігоддзе Кітай першым у свеце абвясціў нацыянальны план па рэалізацыі Парадку дня па Мэтах устойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, падпісаў і ратыфікаваў Канвенцыю аб біяразнастайнасці. Кітай адыгрывае ключавую ролю ў рэалізацыі Парыжскага пагаднення, дасягненні кансенсусу розных краін у справе сумеснага процідзеяння кліматычным зменам, адзначыла старшыня Канферэнцыі ААН па змене клімату Караліна Сміт у 2019 годзе.

У наступныя пяць гадоў Кітай надасць больш увагі паляпшэнню экалагічных паказчыкаў пры захаванні эканамічнага росту, каб зрабіць краіну больш прыгожай і падтрымліваць ўстойлівае развіццё на планеце.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ