Законапраект ЗША аб Тайване павернецца супраць саміх ЗША

2020-12-31 17:31:06
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Дзеючы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў праект бюджэту на 2021 фінансавы год, у якім ёсць пункт, які тычыцца закона «Аб гарантыях Тайваня». Гэты закон замацоўвае рэгулярны продаж ЗША зброі Тайваню і падтрымлівае ўдзел Тайбэя ў міжнародных арганізацыях.

У момант заканчэння паўнамоцтваў цяперашняй адміністрацыі ЗША асобныя палітыкі Белага дома спрабуюць ізноў падняць хвалю антыкітайскіх настрояў, маніпулюючы законамі аб мерах далейшай падтрымкі Тайваня. Сваімі дзеяннямі Злучаныя Штаты груба ўмешваюцца ва ўнутраныя справы Кітая, наносячы сур'ёзную шкоду нацыянальным інтарэсам КНР. Гэтыя дзеянні рашуча асуджае кітайскі бок.

Тайваньскае пытанне тычыцца суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Кітая, таму з'яўляецца найбольш важным і далікатным пытаннем у кантэксце кітайска-амерыканскіх адносін. У Сумесным кітайска-амерыканскім камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін 1979 года выразна прапісана, што Злучаныя Штаты прызнаюць урад КНР адзіным законным урадам краіны. Аднак пад уплывам ідэалагічных забабонаў і менталітэту халоднай вайны, асобныя амерыканскія палітыкі вядуць жорсткую антыкітайскую рыторыку і здзяйсняюць некарэктныя крокі ў тайваньскім пытанні.

За 4 апошнія гады ўрад ЗША пад кіраўніцтвам Дональда Трампа 11 разоў прадаваў зброю Тайваню. У бягучым годзе амерыканскі бок падпісаў так званы «Тайбэйскі законапраект» 2019 года, заявіўшы аб падтрымцы Злучанымі Штатамі ўдзелу Тайваня ў Сусветнай асамблеі аховы здароўя, а таксама ажыццявіўшы больш за 10 рэйдаў ваенных суднаў праз Тайваньскі праліў. Акрамя таго, высокапастаўленыя амерыканскія чыноўнікі неаднаразова здзяйснялі візіты на Тайвань, дзе ўпершыню правялі дыялог з тайваньскімі ўладамі, прысвечаны партнёрству ў галіне эканамічнага росквіту. Дзяржсакратар ЗША Майк Пампея, адкрыта не зважаючы на палітычныя асновы кітайска-амерыканскіх дыпламатычных адносін, чарговы раз выступіў з гучнай заявай аб тым, што Тайвань не з'яўляецца часткай Кітая.

Гэтыя дзеянні, што топчуць нацыянальныя інтарэсы Кітая, з'яўляюцца асноўнай прычынай эскалацыі напружанасці ў Тайваньскім праліве. Падпісанне некаторымі палітыкамі Белага дома ў канцы свайго тэрміну паўнамоцтваў законапраекта аб Тайване дэманструе спробы стварэння ЗША прававой асновы для наступных яшчэ больш дзёрзкіх і правакацыйных крокаў. Злыя намеры ЗША «капаюць яму» новай адміністрацыі, якая вось-вось уступіць у свае законныя правы.

З-за паставак ўзбраення на Тайвань Кітай ужо абвясціў аб увядзенні санкцый у дачыненні да такіх амерыканскіх кампаній, як Lockheed Martin, Boeing Defence і Ratheon, санкцыі таксама закранулі афіцыйных асоб ЗША і іншыя амерыканскія кампаніі, якія адыгралі негатыўную ролю ў гэтым працэсе. Так Пекін паказаў сваю рашучасць у абароне дзяржаўнага суверэнітэту.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ