Кітай і ЕС завяршылі перамовы па інвестыцыйным пагадненні

2020-12-31 17:31:56
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Старшыня КНР Сі Цзіньпін і лідары Еўрапейскага саюза абвясцілі, што бакі завяршылі перамовы па інвестыцыйным пагадненні ў загадзя вызначаны тэрмін. Гэта заява была зроблена ў ходзе відэаканферэнцыі, на якой прысутнічалі старшыня КНР Сі Цзіньпін, канцлер ФРГ Ангела Меркель, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, старшыня Еўрапейскага савета Шарль Мішэль і старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен.

Назваўшы інвестыцыйнае пагадненне паміж Кітаем і ЕС "збалансаваным, высокаўзроўневым і ўзаемавыгадным", старшыня КНР падкрэсліў, што яно сведчыць аб рашучасці і ўпэўненасці Кітая пры прасоўванні адкрытасці высокага ўзроўню.

"Пагадненне забяспечыць больш шырокі доступ на рынкі, больш высокі ўзровень дзелавога клімату, больш надзейныя інстытуцыйныя гарантыі і больш прывабныя перспектывы для ўзаемных інвестыцый", -- адзначыў Сі Цзіньпін. Паводле яго слоў, дамова таксама дасць магутны імпульс аднаўленню сусветнай эканомікі, узмоцніць веру міжнароднай супольнасці ў эканамічную глабалізацыю і свабодны гандаль, унёсшы істотны ўклад у пабудову адкрытай сусветнай эканомікі.

Падкрэсліўшы прыхільнасць Кітая да фарміравання новай парадыгмы развіцця, якая адкрые больш рынкавых магчымасцяў і патэнцыялу супрацоўніцтва для Еўрасаюза і свету ў цэлым, Сі Цзіньпін заклікаў ЕС падтрымліваць свабодны гандаль, а таксама забяспечваць адкрытае дзелавое асяроддзе для кітайскіх інвестараў.

Сі Цзіньпін адзначыў, што на фоне пандэміі COVID-19 Кітай і ЕС, пераадольваючы цяжкасці і працуючы поруч, дамагліся плённых поспехаў у развіцці двухбаковых сувязяў у 2020 годзе. У надыходзячым 2021 годзе Кітай і Еўропа павінны прадэманстраваць пачуццё адказнасці і распачаць актыўныя крокі для таго, каб унесці свой уклад у забеспячэнне міру і прагрэсу на планеце, дадаў ён. Сі Цзіньпін заклікаў абодва бакі ўмацоўваць дыялог і ўзаемадавер'е, паглыбляць супрацоўніцтва, належным чынам урэгуляваць рознагалоссі і працаваць сумесна, каб ствараць новыя магчымасці і адкрываць новыя гарызонты. Старшыня КНР заклікаў да скаардынаванага рэагавання на пандэмію ў мэтах забеспячэння роўнага размеркавання вакцын супраць COVID-19 як глабальнага грамадскага дабра.

Сі Цзіньпін заклікаў да сумесных намаганняў па садзейнічанні аднаўлення эканомікі. Ён дадаў, што абодва бакі павінны ўзмацніць каардынацыю палітыкі і падтрымаць пабудову сусветнай эканомікі адкрытага тыпу, каб як мага хутчэй вярнуць глабальныя вытворча-збытавыя ланцужкі ў нармальнае рэчышча.

Сі Цзіньпін заклікаў абодва бакі ўзмацніць спалучэнне стратэгій развіцця. Неабходна нарошчваць намаганні па каардынацыі палітыкі, умацоўваць спалучэнне ініцыятывы "Пояс і шлях" са стратэгіяй ЕС па ўмацаванні ўзаемасувязі паміж Еўропай і Азіяй, а таксама вывучаць перспектывы супрацоўніцтва ў лічбавай сферы. Кітайскі лідар заклікаў да паскарэння "зялёнага" развіцця. Ён прапанаваў абодвум бакам ў поўнай меры задзейнічаць свой механізм дыялогу высокага ўзроўню па пытаннях навакольнага асяроддзя і клімату, а таксама аказваць узаемную падтрымку ў правядзенні міжнародных канферэнцый па біяразнастайнасці, змяненні клімату і ахове прыроды.

Сі Цзіньпін заклікаў да шматбаковага супрацоўніцтва, дадаўшы, што Кітай і Еўропа павінны ўмацоўваць каардынацыю і супрацоўніцтва ў рамках такіх пляцовак, як ААН, G20, СГА і СААЗ, спрыяць палітычнаму ўрэгуляванню вострых міжнародных і рэгіянальных праблем, актыўна ажыццяўляць ініцыятыву G20 па прыпыненні абслугоўвання доўгу, а таксама падтрымаць развіццё і меры рэагавання на пандэмію ў Афрыцы дзеля развіцця ўсяго свету.

Еўрапейскія лідары, са свайго боку, адзначылі, што Еўропа і Кітай у бягучым годзе падтрымлівалі цесную камунікацыю на высокім узроўні і дамагліся значнага прагрэсу па шэрагу пытанняў. Яны заявілі, што завяршэнне перамоў па інвестыцыйным пагадненні стала важнай вяхой у развіцці адносін паміж ЕС і Кітаем, што, у сваю чаргу, будзе садзейнічаць аднаўленню і росту сусветнай эканомікі. - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ