Эфектыўнасць кітайскай вакцыны ад COVID-19 па выніках даследаванняў склала больш за 79%

2020-12-31 17:38:10
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайская нацыянальная біятэхналагічная група CNBG апублікавала прамежкавыя вынікі трэцяй фазы выпрабаванняў інактываванай вакцыны ад каранавіруса. Эфектыўнасць прымянення вакцыны склала 79,34%, гаворыцца ў заяве кампаніі.

Распрацоўшчыкам вакцыны выступіла кампанія Beijing Biological Products Institute. Пасля ўводу першай і другой доз ва ўсіх добраахвотнікаў у выніку сфарміраваліся высокія тытры антыцелаў, а ўзровень сераканверсіі нейтралізацыі антыцелаў дасягнуў 99,52%.

Атрыманыя вынікі адпавядаюць патрабаванням тэхналагічных стандартаў СААЗ і стандартам Дзяржаўнага ўпраўлення кантролю над лекавымі сродкамі КНР.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ