Навагодняе віншаванне дырэктара Медыякарпарацыі Кітая

2021-01-01 15:00:00
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

1 студзеня 2021 года дырэктар Медыякарпарацыі Кітая Шэнь Хайсюн у эфіры Міжнароднага радыё Кітая і ў інтэрнэце звярнуўся з навагоднім віншаваннем да замежнай аўдыторыі.

Прапануем вашай увазе поўны тэкст віншавання.

«Дарагія сябры!

Вось і надыйшоў доўгачаканы 2021 год. Па кітайскім месячным календары гэта Год быка. З далёкай старажытнасці бык суіснаваў побач з чалавекам, у аграрнай культуры мінулага бык — сімвал вялікіх заслуг і росквіту. Кітайцы здаўна прыпісвалі быку такія якасці, як працавітасць, сіла, уменне пераадольваць цяжкасці і нягоды. Хачу з Пекіна павіншаваць вас усіх з Новым годам і пажадаць вам быць такімі ж моцнымі і дужымі, як сімвал гэтага года — Бык!

Мінулы 2020 год быў для нас няпростым. Ён прынёс свету мноства нягод. Эпідэмія для ўсіх стала раптоўным ударам. Пад кіраўніцтвам старшыні КНР Сі Цзіньпіна Кітай прыклаў вялізныя намаганні, дзякуючы якім на цяперашнім этапе мы змаглі стрымаць эпідэмію. Кітай таксама стаў адзіным буйным эканамічным суб'ектам свету, які дамогся эканамічнага росту.

Сёння пандэмія працягвае распаўсюджвацца па свеце. Мы выказваем шчырае спачуванне ўсім краінам, што пакутуюць ад пандэміі, жадаем найхутчэйшага пераадолення ўсіх нягод, а таксама ўсім моцнага здароўя і ціхамірнасці.

Распавядаць праўду і казаць толькі на аснове фактаў — святы абавязак усіх работнікаў СМІ. У самым пачатку эпідэміі больш за 2 тысячы супрацоўнікаў нашай Медыякарпарацыі накіраваліся на перадавую супрацьэпідэмічнай працы. Карэспандэнты вялі рэпартажы з «чырвонай зоны» — палат з хворымі, быў падрыхтаваны і пераведзены на розныя мовы дакументальны фільм «Барацьба з эпідэміяй», а таксама іншая медыяпрадукцыя, дзякуючы якой мы своечасова і аб'ектыўна распавядалі свету аб эпідэміі ў Кітаі.

Мы таксама адкрылі спецыяльную рубрыку «Эпідэмічная зводка»: запрашалі медыкаў і спецыялістаў, якія дзяліліся з аўдыторыяй супрацьэпідэмічным вопытам і практыкай. Каб на аснове фактаў і навуковага падыходу развеяць разнастайныя чуткі пра вірус, мы ўзялі эксклюзіўныя інтэрв'ю з Рычардам Хортанам, галоўным рэдактарам часопіса «Ланцэт», і генетыкам Кембрыджскага ўніверсітэта Пітэрам Форстэрам, адным з удзельнікаў даследавання аб мутацыі каранавіруса.

Нягледзячы на ўсе нягоды, 2020 год быў па-ранейшаму напоўнены цеплынёй. Кітайскі філосаф Чжан Цзай, які жыў 900 гадоў таму, сказаў: «Галеча, беднасць і нягоды робяць людзей мацнейшымі». Іншымі словамі, нягоды і беды загартоўваюць нашу волю, дапамагаюць нам дамагчыся поспеху. Так кажуць аб людзях, не менш правамерна гэта і ў адносінах да дзяржаў. У гэты цяжкі перыяд мы адчулі цеплыню і ўдзел, яшчэ больш адчуўшы значнасць адзінайга лёсу чалавецтва. Мы ўсвядомілі, што ўсё чалавецтва перажывае выклік, які можна адолець толькі агульнымі намаганнямі!

Эпідэмія перашкодзіла нашым сустрэчам, але мы сталі бліжэй духоўна. На працягу 2020 года я і мае калегі з Усерасійскай дзяржаўнай тэлевізійнай і радыёвяшчальнай кампаніі, «Расійскай газеты», BBC, CNN, «Асашыэйтэд прэс», агенцтва «Рэйтэр», агенцтва "Франс прэс", японскай грамадскай тэлерадыёкампаніі NHK, Еўрапейскага саюза радыёвяшчання, тэлерадыёвяшчальнай кампаніі Італіі, а таксама паслы розных краін у Кітаі накіравалі адзін аднаму больш за 300 пасланняў, у якіх абменьваліся цёплымі прывітаннямі, казалі аб нашай адказнасьці, паглыбілі адзіную пазіцыю па многіх пытаннях. Медыякарпарацыя Кітая правяла дыялог з медыяструктурамі Еўропы і Лацінскай Амерыкі на пляцоўцы «Воблачнага форуму», падчас якога мы заявілі аб прыхільнасці супрацоўніцтву і сумесным пераадоленні эпідэміі. У супрацоўніцтве са СМІ розных краін былі падрыхтаваныя праграмы «Хада гісторыі», «Найкаштоўныя скарбы Кітая», якія падарылі вялікую духоўную падтрымку людзям, якія пакутуюць ад эпідэміі.

З надыходам пандэміі ў свеце значна абвастрылася праблема беднасці. Старшыня КНР Сі Цзіньпін паказваў: «Ліквідацыя беднасці з глыбокай старажытнасці была недасяжнай марай чалавецтва, а таксама асноўнай гарантыяй памкненняў да выдатнага жыцця народаў усіх краін свету". У мінулым годзе Кітай цалкам пераадолеў крайнюю галечу. Дзякуючы васьмігадовым намаганням, больш за сто мільёнаў людзей развіталіся з галечай, Кітай стварыў сапраўдны цуд у глабальнай барацьбе з беднасцю.

Будучы сведкамі гэтай найважнейшай гістарычнай падзеі, мы правялі сусветную прэм'еру сумеснага кітайска-амерыканскага дакументальнага фільма «Пераадоленне беднасці па-кітайску», які быў перакладзены на розныя мовы. Акрамя таго, была падрыхтавана спецыяльная праграма "Глабальны план дзеянняў 2020: ліквідацыя беднасці» і цэлы шэраг іншых праграм. Мы хацелі адлюстраваць намаганні па ліквідацыі галечы ў кожнай вёсцы і ў кожнай сялянскай сям'і, каб даць карысны вопыт тым краінам, дзе праблема беднасці па-ранейшаму вострая.

Нароўні з выкананнем нашай першараднай місіі СМІ, мы працягвалі імкнуцца да нашай мэты — ператварэння ў вядучы сродак масавай інфармацыі сусветнага класа, адшуквалі магчымасці для мультымедыйнага развіцця ў інтэрнэт-прасторы. На аснове тэхналагічнай формулы "сувязь фармату 5G + выява 4K/8K + ШІ" мы правялі прамы эфір запуску на Месяц апарата «Чан'э-5», які даставіў на Зямлю ўзоры месячнага грунту; апускання на глыбіню 10 тысяч метраў батыскафа «Фэньдаўчжэ» і іншых важных навуковых падзей. У ходзе работы 3-й Кітайскай міжнароднай імпартнай ЭКСПА мы правялі з Шанхая стрымінгавую акцыю анлайн-продажаў «Тавары з усяго свету», падаўшы інтэрнэт-канал для рэалізацыі еўрапейскіх тавараў на кітайскім рынку.

Я заўсёды прытрымліваўся прынцыпу: праўдзівае асвятленне — крыніца жыцця СМІ. Дакладныя навіны і аўтарытэтная інфармацыя адлюстроўваюць адказнасць і імідж СМІ. На жаль, у паведамленнях некаторых СМІ аб Кітаі прадузятасць часцяком пераважае над рэальным становішчам рэчаў, а чуткі і здагадкі перакручваюць факты. Такі некарэктны падыход і нават несусветныя небыліцы з'яўляліся і ў паведамленнях пра супрацьэпідэмічную працу Кітая, і пры асвятленні сітуацыі ў Сянгане і Сіньцзяне. Мы своечасова рэагавалі на гэта, прыводзячы ў якасці доказаў рэальныя факты. Бо пазіцыі могуць быць рознымі, але факты — заўсёды адны і тыя ж. У новым годзе перад СМІ ўсяго свету стаіць няўхільная задача — скараціць да мінімуму распаўсюджванне ўсялякіх чутак на сусветным полі грамадскай думкі.

У Еўропе існуе такі выраз: у справядлівых заўсёды шмат прыхільнікаў і сяброў. У новым годзе Медыякарпарацыя Кітая працягне прытрымлівацца свайго абавязку — быць вядучым сусветным сродкам вяшчання. Мы, як і раней, будзем прытрымлівацца аб'ектыўнага і справядлівага падыходу, распавядаючы свету аб прыгажосці кітайскай культуры, перадаючы голас праўды і праўду, заснаваную на фактах.

У 2021 годзе краіна адзначыць стагоддзе Кампартыі Кітая. Сто гадоў таму партыю стварылі 13 камуністаў, а цяпер іх ужо больш за 90 мільёнаў. Кіраўніцтва КПК забяспечыла імклівы ўздым Кітая. У чым жа сакрэт КПК? Чаму 1,4 мільярда насельніцтва краіны падтрымліваюць партыю, якой ужо сто гадоў? Гэта галоўны момант, пра які мы будзем распавядаць у нашых інфармацыйных матэрыялах у бягучым годзе. Мы працягнем адточваць наш прафесіяналізм, усебакова і аб'ектыўна расказваць аб Кітаі і свеце, каб даць вам яшчэ больш высакаякасных праграм.

Запаліліся навагоднія агні. Жадаю вам поспехаў у Новым годзе! Яшчэ раз віншую ўсіх З Новым годам!»

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ