У 2020 годзе праз Сіньцзян-Уйгурскі АР прайшла рэкордная колькасць грузавых цягнікоў Кітай-Еўропа

2021-01-04 11:38:06
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Рэкордная колькасць грузавых цягнікоў Кітай-Еўропа, роўная 9679 саставам, прайшла ў 2020 годзе ў абодвух напрамках праз Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён (Паўночна-Заходні Кітай). Пра гэта паведамілі ва Урумчымскім упраўленні Кітайскай дзяржаўнай чыгуначнай карпарацыі.

Праз кантрольна-прапускны пункт Алашанькоу прайшло 5027 цягнікоў, праз КПП Харгос - 4652 цягніка, што, адпаведна, на 41,8 % і 37 % вышэй за паказчыкі 2019 года.

Ва ўпраўленні адзначылі, што значныя аб'ёмы грузаў, якія раней дастаўляліся ў Еўропу паветраным і марскім транспартам, у мінулым годзе былі перавезены цягнікамі Кітай-Еўропа.

У 2020 годзе мясцовыя чыгуначныя ведамствы павялічылі прапускную здольнасць і павысілі прадукцыйнасць КПП Алашанькоу і КПП Харгос. Дзякуючы больш эфектыўнаму ўзаемадзеянню сіньцзянскіх чыгуначнікаў з мытняй, службай памежнага кантролю, а таксама калегамі з Казахстана час, неабходны для праходжання саставу праз мяжу, скараціўся з 10 гадзін да менш чым адной гадзіны.

У цяперашні час праз КПП Алашанькоу праходзяць 22 грузавых маршруты з Кітая ў 13 краін, сярод якіх Германія, Польшча і Расія, а праз КПП Харгос - 16 маршрутаў у больш чым 10 краін, уключаючы Узбекістан.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ