​Кітай адрэагаваў на спыненне гандлю акцыямі трох кітайскіх кампаній на Нью-Йоркскай фондавай біржы

2021-01-04 11:38:48
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Ціск амерыканскага боку на кітайскія кампаніі на падставе забеспячэння нацыянальнай бяспекі несумяшчальны з рынкавымі правіламі і ў будучыні аслабіць давер усіх бакоў да рынку капіталу ЗША, заявіў 2 студзеня афіцыйны прадстаўнік Міністэрства камерцыі КНР.

Ён выступіў з такой заявай у адказ на аб'яву Нью-Йоркскай фондавай біржы ад 31 снежня аб зняцці з таргоў акцый трох кітайскіх кампаній: China Telecom, China Mobile і China Unicom Hong Kong.

Гэты крок амерыканскага боку, які злоўжывае канцэпцыяй нацыянальнай бяспекі і выкарыстоўвае дзяржаўную ўладу для аказання ціску на кітайскія прадпрыемствы, несумяшчальны з рынкавымі правіламі і супярэчыць логіцы рынку, сказаў афіцыйны прадстаўнік.

Гэты крок нанясе шкоду не толькі законным правам і інтарэсам кітайскіх прадпрыемстваў, але і інтарэсам інвестараў з іншых краін, у тым ліку ЗША, сказаў ён, дадаўшы, што гэтае рашэнне сур'ёзна аслабіць давер усіх бакоў да рынку капіталу ЗША.

Кітай выступае супраць злоўжывання ЗША канцэпцыяй нацыянальнай бяспекі і ўнясення кітайскіх прадпрыемстваў у так званы спіс "камуністычных кітайскіх ваенных кампаній". Кітайскі бок прыме неабходныя меры для рашучай абароны законных правоў і інтарэсаў кітайскіх прадпрыемстваў, дадаў афіцыйны прадстаўнік.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ