18 кітайскіх кампаній нарошчваюць вытворчасць вакцын ад COVID-19

2021-01-04 17:20:43
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У цяперашні час 18 кітайскіх прадпрыемстваў нарошчваюць магутнасці па вытворчасці вакцын ад каронавіруснай інфекцыі. 30 снежня распрацаваная кампаніяй China National Biotech Group карпарацыі Sinopharm інактываваная вакцына ад COVID-19 адобрана для выхаду на рынак з дадатковымі ўмовамі. Пад дадатковымі ўмовамі разумеецца спрошчаны подядок рэгістрацыі медыцынскіх прэпаратаў ва ўмовах надзвычайнай сітуацыі ў грамадскай ахове здароўя. У цяперашні час кампанія ўжо прыступіла да масавай вытворчасці вакцын. Кожная доза вакцыны мае электронную ідэнтыфікацыйную карту, па якой можна адсачыць шлях вакцыны на працягу ўсяго працэсу - калі яна была ўтворана, куды была накіравана, дзе і каго ёй вакцыніравалі. Як паведаміў кіраўнік праекта па распрацоўцы вакцыны кампаніі, каб вырабіць як мага больш вакцын да кітайскага Свята вясны, многія супрацоўнікі кампаніі адмовіліся ад выходных. Згодна з планам, у 2021 годзе кампанія плануе выпускаць да 1 млрд доз вакцыны ад каронавіруса.


Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ