МЗС КНР: Кітай асудзіў забарону ЗША на транзакцыі з удзелам кітайскіх праграмных дадаткаў

2021-01-07 15:44:57
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін у сераду асудзіла забарону ЗША на транзакцыі з удзелам васьмі кітайскіх праграмных дадаткаў пад падставай абароны прыватнасці і бяспекі даных амерыканскіх грамадзян.

"Гэта яшчэ адна ілюстрацыя таго, як амерыканскі бок абагульняе паняцце нацыянальнай бяспекі і злоўжывае дзяржаўнай уладай для аказання неабгрунтаванага ціску на замежныя прадпрыемствы", - заявіла Хуа Чуньін на чарговай прэс-канферэнцыі.

Паводле паведамленняў СМІ, забарона на кітайскія дадаткі, уключаючы Alipay і WeChat Pay, быў уведзены ў аўторак указам прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Хуа Чуньін назвала гэтыя дзеянні ЗША "крывадушнымі і недарэчнымі".

Хуа Чуньін падкрэсліла, што Злучаныя Штаты вылучаюць неабгрунтаваныя абвінавачванні супраць іншых краін, у той жа час без разбору адсочваючы і крадучы чужую канфідэнцыйную інфармацыю. "Яны як злодзей, які без усялякага сораму здзяйсняе крадзеж, а потым шумна патрабуе абараніць яго ад рабаўнікоў", — паказала яна.

Такія дзеянні ЗША, безумоўна, акажуць пэўны ўплыў на кітайскія прадпрыемствы. Між тым больш важна тое, што яны могуць нанесці шкоду інтарэсам як самой гэтай краіны, так і яе спажыўцоў, паказала Хуа Чуньін.

"Злучаныя Штаты паўсюль паўтараюць аб свабоднай рынкавай эканоміцы і справядлівай канкурэнцыі, але як яны сябе вядуць на самай справе?" — сказала дыпламат. Яна падкрэсліла, што навукова-тэхналагічнае развіццё павінна служыць прагрэсу і дабрабыту ўсяго чалавецтва, а не павінна дыферэнцыравана ўспрымацца па ідэалогіі і ўжо тым больш не павінна быць інструментам палітычных маніпуляцый.

Кітай настойліва заклікае ЗША на практыцы паважаць прынцыпы рынкавай эканомікі і справядлівай канкурэнцыі, выконваць міжнародныя гандлёва-эканамічныя правілы, заявіла Хуа Чуньін, папярэдзіўшы, што Кітай абавязкова прыме неабходныя меры для абароны законных правоў і інтарэсаў кітайскіх прадпрыемстваў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ