Каментар Медыякарпарацыі Кітая: Эгацэнтрычныя амерыканскія палітыканы працягваюць генераваць фэйкі

2021-01-07 15:51:27
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

На днях прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што даныя аб захворванні COVID-19 у ЗША надзвычай завышаныя, а вінаватыя ў гэтым распрацоўшчыкі методыкі падліку колькасці хворых і памерлых, якія выкарыстоўваюць Цэнтры па кантролі і прадухіленні захворванняў (CDC).

Галоўны інфекцыяніст ЗША Энтані Фаўчы адрэагаваў на публікацыю Трампа, заявіўшы, што колькасць заражэнняў і смерцяў адлюстроўвае рэальнасць. «Зайдзіце ў шпіталі. Паглядзіце, з чым сутыкнуліся медработнікі. Гэта страшныя рэаліі. Гэта не фэйк», — падкрэсліў Фаўчы. Ён папярэдзіў, што адміністрацыі ЗША не выкруціцца ад адказнасці пры назіральнай дынаміцы росту заражэнняў і смяротнасці.

На пандэмію некаторыя амерыканскія палітыканы папросту не звяртаюць увагі, але пры гэтым працягваюць распускаць фэйкавыя чуткі, каб такім чынам зняць з сябе адказнасць за катастрофу ў сферы аховы здароўя.

Галоўны хірург ЗША Джэром Адамс адзначыў, што на фоне пандэміі адной з найбольш складаных праблем у краіне з'яўляецца распаўсюджванне дакладнай і надзейнай інфармацыі пад строгім палітычным наглядам. «Пандэмія памылковых звестак» тлумачыцца тым, што ЗША займаюць першае месца па колькасці ахвяр каранавіруса пры наяўнасці перадавых медыцынскіх тэхналогій і магчымасцяў, адзначае газета The Washington Post.

Доўгатэрміновае распаўсюджванне непраўдзівай інфармацыі і палітызацыя інфекцыі прывялі да таго, што амерыканцы заблыталіся ў рэаліях пандэміі і перасталі давяраць адміністрацыі краіны. Менавіта таму сёння многія амерыканцы адмаўляюцца ад вакцынацыі, хоць у ЗША ўжо сертыфікаваны дзве вакцыны.

Як паведамляюць амерыканскія СМІ, больш за палову работнікаў хуткай дапамогі Нью-Ёрка не жадаюць вакцынавацца. Гэтай жа негатыўнай пазіцыі прытрымліваюцца каля 60% работнікаў дамоў састарэлых у штаце Агаё.

Паводле апытання Фонду сям'і Кайзер, 27% рэспандэнтаў сур'ёзна сумняваюцца ў неабходнасці вакцынацыі. Тыя, хто не хочуць вакцынавацца, паказваюць у якасці абгрунтавання адмовы падазроную шпаркасць распрацоўкі вакцыны і відавочны палітычны

складнік і ўмяшальніцтва ў яе вытворчасць. «Гэтыя вынікі нядзіўныя, улічваючы дзеянні амерыканскага ўрада», — каментуе The Los Angeles Times.

Сутыкнуўшыся з эпідэміяй, амерыканскія палітыкі працягваюць скажаць факты, не спыняючы галаслоўныя абвінавачванні на адрас Кітая і іншых краін у сваіх праліках. Гэта сведчыць аб тым, што палітыканы бяздумна імкнуцца да кар'ерызму і асабістай выгады, адзначаюць аналітыкі. На іх думку, хоць да заканчэння паўнамоцтваў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа застаюцца лічаныя дні, адміністрацыя Белага дома ўсё яшчэ спрабуе паказаць сваю сілу. У гэтым кантэксце важным козырам у заключных гульнях палітыкаў стала адцягненне ўвагі актыўнай часткі грамадскасці ад найбольш важных на дадзены момант пытанняў з развіццём эпідэмічнай сітуацыі і папулярызацыя палітычных дасягненняў.

«Сёння ў краіне нашмат больш бяспечна, чым чатыры гады таму», — напісаў у «Твітары» дзяржсакратар Майк Пампея ў дзень Новага года. Але менавіта ў той тыдзень у ЗША было зарэгістравана больш за 18 тысяч смерцяў. Згодна з новай ацэнкай Інстытута паказчыкаў і ацэнкі здароўя Вашынгтонскага ўніверсітэта, на працягу бліжэйшага месяца ў ЗША колькасць смерцяў ад каранавіруса перавысіць 115 тысяч.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ