МЗС КНР: Кітай спадзяецца, што ў ЗША ў бліжэйшы час адновяцца мір, стабільнасць і бяспека

2021-01-08 17:15:04
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

7 студзеня афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін на чарговай ведамаснай прэс-канферэнцыі выказала пажаданне хутчэйшай стабілізацыі сітуацыі ў Вашынгтоне. «Мы спадзяёмся, што амерыканцы ў бліжэйшы час даб'юцца аднаўлення міру, стабільнасці і бяспекі», - заявіла дыпламат.

Яна параўнала рэакцыю амерыканскай грамадскасці на пратэсты ў ЗША і на беспарадкі ў САР Сянган (Ганконгу) у 2019 годзе. «СМІ ЗША назвалі прыхільнікаў Дональда Трампа што прарваліся ў кангрэс, тэрарыстамі, лічачы сітуацыю" жахлівай і надзвычайнай". Аднак удзельнікаў беспарадкаў у Сянгане яны назвалі "барацьбітамі за дэмакратыю і свабоду"», - нагадала Хуа Чуньін.

6 студзеня ў Вашынгтоне прайшла акцыя пратэсту прыхільнікаў амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа, імкліва пераўтвораная ў беспарадкі, падчас якіх дэманстранты прарваліся ў будынак кангрэса ЗША, дзе праходзіла працэдура зацвярджэння вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Загінула некалькі чалавек, пацярпелі паліцэйскія, нанесена шкода будынкам і маёмасці.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ