У Шыцзячжуане пачынаецца новы раўнд агульнагарадскога тэставання на COVID-19

2021-01-11 14:24:44
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Шыцзячжуане, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Хэбэй, пачнецца другі раўнд агульнагарадскога тэставання на нуклеінавыя кіслоты COVID-19, паведаміла віцэ-мэр горада Мэн Сянхун.

Тэставанне зойме два дні. Для забеспячэння ўпарадкаванай і эфектыўнай працы на кожны ўчастак па зборы проб будуць прыцягнутыя прафесійныя кадры, дадала яна.

Сёння ў Шыцзячжуане зарэгістравана 40 новых пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19 і шэсць бессімптомных носьбітаў. З 2 студзеня па 10 студзеня ў горадзе было зафіксавана 369 пацверджаных выпадкаў захворвання і бессімптомнага працякання COVID-19. Усе пацыенты праходзяць лячэнне.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ