У правінцыі Хэбэй прыпыненыя ўсе віды дзейнасці ў гарадскіх парках і на плошчах для стрымлівання COVID-19

2021-01-12 16:59:49
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У рамках намаганняў па стрымліванні ўспышкі COVID-19 у правінцыі Хэбэй часова прыпыненыя ўсе віды дзейнасці ў гарадскіх парках і на плошчах.

Улады актывізуюць рэгулярнае патруляванне ў парках і на плошчах, заклікаючы наведвальнікаў захоўваць сацыяльную дыстанцыю і ў той жа час перасцерагаючы іх ад правядзення групавых мерапрыемстваў, у пазбяганне перакрыжаванага заражэння, заявілі сёння ў правінцыйным упраўленні па справах жылля, гарадскога і сельскага будаўніцтва.

Мясцовыя ўлады распарадзіліся зачыніць паркі і плошчы ў зонах з высокім узроўнем рызыкі распаўсюджвання інфекцыі, а таксама ў радыусе 500 метраў ад іх. Што тычыцца паркаў і плошчаў у зонах з сярэднім і нізкім узроўнямі рызыкі распаўсюджвання COVID-19, колькасць іх наведвальнікаў не павінна перавышаць 75% максімальнай ёмістасці аб'екта.

10 студзеня ў правінцыі Хэбэй зарэгістравана 82 пацверджаныя выпадкі мясцовай перадачы каранавіруса і 49 бессімптомных носьбітаў інфекцыі. Сярод новых выпадкаў заражэння 77 выяўлена ў Шыцзячжуане -- адміністрацыйным цэнтры правінцыі Хэбэй, яшчэ 5 -- у гарадской акрузе Сінтай. З 82 новых пацыентаў з COVID-19 27 раней лічыліся бессімптомнымі носьбітамі інфекцыі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ