У Кітаі будуць павялічаны магутнасці ачысткі сцёкавых водаў у бліжэйшыя 5 гадоў

2021-01-12 17:06:59
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай павялічыць магутнасці ачысткі сцёкавых вод і паскорыць пераўтварэнне сцёкавых водаў у рэсурсы ў бліжэйшыя 5 гадоў, адзначылі ў Дзяржкамітэце па справах развіцця і рэформаў КНР.

Да 2025 года ў краіне будзе назірацца прыкметнае павышэнне эфектыўнасці збору сцёкавых водаў. У той жа час магчымасці па ачыстцы сцёкавых водаў у гарадах і паветах будуць адпавядаць патрабаванням мясцовага сацыяльна-эканамічнага развіцця, гаворыцца ў дакуменце, апублікаваным у панядзелак камітэтам сумесна з астатнімі 9 урадавымі ведамствамі.

У гарадах, якія пакутуюць ад недахопу водных рэсурсаў, больш за 25% агульнага аб'ёму вычышчаных сцёкавых водаў павінны выкарыстоўвацца ў якасці рэгенераванай вады. У раёне Пекін-Цяньцзінь-Хэбэй гэты паказчык павінен дасягнуць 35% і вышэй.

Да 2035 года ў Кітаі, як чакаецца, будзе створана арганізаваная, бяспечная, экалагічная і эканамічная мадэль выкарыстання сцёкавых водаў.

У дакуменце ўтрымліваецца заклік да далейшых намаганняў па ўтылізацыі сцёкавых водаў у такіх ключавых сектарах, як гарадскія бытавыя сцёкавыя вады, прамысловыя сцёкавыя воды, а таксама ачыстка сельскагаспадарчых і сельскіх сцёкавых водаў.

Летась у Кітаі было скінута каля 75 млрд кубаметраў гарадскіх сцёкавых водаў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ