Кітай выступае супраць палітычных рэпрэсій і эканамічных санкцый ЗША ў дачыненні да Кубы

2021-01-13 15:09:34
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай рашуча выступае супраць палітычных рэпрэсій і эканамічных санкцый Злучаных Штатаў Амерыкі супраць Кубы на падставе барацьбы з тэрарызмам, заявіў у аўторак афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь.

Паводле звестак СМІ, ЗША ў панядзелак зноў абвясцілі пра ўключэнне Кубы ў спіс "дзяржаў, якія спансіруюць тэрарызм". Міністр замежных спраў Кубы Бруна Радрыгес асудзіў гэтае рашэнне ЗША і назваў яго крывадушным крокам, поўным "палітычнага апартунізму".

Кітай заўсёды выступае за аб'яднанне намаганняў міжнароднай супольнасці для барацьбы з тэрарызмам, але рашуча выступае супраць таго, каб Злучаныя Штаты выкарыстоўвалі барацьбу з тэрарызмам як падставу для палітычных рэпрэсій і эканамічных санкцый супраць Кубы, заявіў супрацоўнік кітайскага знешнепалітычнага ведамства. Паводле яго слоў, амерыканскі бок павінен развіваць нармальныя міждзяржаўныя адносіны з Кубай на аснове роўнасці і ўзаемнай павагі. "Гэта будзе адказваць карэнным інтарэсам дзвюх краін і іх народаў, а таксама садзейнічаць забеспячэнню міру і стабільнасці ў рэгіёне Лацінскай Амерыкі", -- дадаў ён.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ