Кітай гатовы ўкараніць інстытут "лясных упаўнаважаных" у агульнанацыянальным маштабе

2021-01-13 15:19:42
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Улады Кітая апублікавалі кіруючы дакумент па ўкараненні ў краіне інстытута "лясных упаўнаважаных". Гэты крок стаў часткай намаганняў па абароне лясоў і стэпаў Кітая.

Дакумент "Заўвагі аб усебаковым укараненні сістэмы ўпаўнаважаных па справах лесу" апублікаваны канцылярыямі ЦК КПК і Дзяржсавета КНР і ўтрымлівае заклік укараніць інстытут упаўнаважаных у агульнанацыянальным маштабе да чэрвеня 2022 года.

Галоўныя ўпаўнаважаныя будуць прызначаныя ва ўсе рэгіёны правінцыйнага ўзроўню, гаворыцца ў дакуменце. У ім таксама вызначаны абавязкі ўпаўнаважаных па абароне лясных і стэпавых прыродных рэсурсаў.

Укараненне гэтай сістэмы дазволіць Кітаю ўзмацніць ахову навакольнага асяроддзя і аднаўленне лясоў і стэпаў, стымуляваць маштабныя пасадкі лесу і ўдасканаліць маніторынг лясных і стэпавых прыродных рэсурсаў з выкарыстаннем сучасных інфармацыйных тэхналогій.

Новая сістэма таксама будзе стымуляваць прафілактыку і кантроль распаўсюджання шкоднікаў і хвароб раслін, а таксама прадухіленне стыхійных бедстваў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ