У правінцыі Шэньсі будзе створаны навуковы парк вялікіх панд

2021-01-13 15:32:06
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У правінцыі Шэньсі /паўночна-заходні Кітай/ будзе створаны навуковы парк вялікіх панд, якія жывуць у гарах Ціньлін. Пра гэта стала вядома ў Кітайскім цэнтры даследавання вялікіх панд. Будучы парк будзе размяшчацца ў раёне Чан’ань горада Сіань, адміністрацыйнага цэнтра правінцыі Шэньсі.

Галоўным чынам дзейнасць парку будзе сканцэнтравана на даследаванні вялікіх панд, іх развядзенні, ахове, арганізацыі міжнародных абменаў, вольным часе і турызме, а таксама развіцці культуры, звязанай з вялікай пандай. Тэрыторыя парку будзе падзелена на некалькі зон, у тым ліку зоны для дарослых вялікіх панд, панд-падлеткаў, дзіцянятаў вялікіх панд і састарэлых вялікіх панд, і зону для папулярызацыі навуковых ведаў. Агульная плошча парку -- 73 га, тут будзе ўтрымлівацца каля 50 панд.

Горы Ціньлін размешчаны ў паўднёвай частцы правінцыі Шэньсі. Вялікія панды, якія насяляюць горныя схілы, уяўляюць сабой падвід панд, які быў афіцыйна прызнаны ў 2005 годзе. У адрозненне ад больш знаёмага падвіда панд з правінцыі Сычуань, ціньлінскія панды маюць меншы і больш круглы чэрап, больш кароткую морду.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ