Сунь Чуньлань заклікала да намаганняў па эпідэміялагічным кантролі ў зімовы і вясновы перыяд

2021-01-15 15:48:55
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Сунь Чуньлань заклікала прыкладаць намаганні па прафілактыцы і кантролі эпідэміі COVID-19 у вясновы і зімовы перыяд, каб стрымаць паўторны ўсплёск захворвання.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў відэаканферэнцыі, праведзенай у Пекіне Дзяржсаветам КНР, Сунь Чуньлань заявіла, што эпідэміялагічная сітуацыя ў Кітаі ў цяперашні час знаходзіцца пад кантролем, аднак задача прафілактыкі і кантролю па-ранейшаму застаецца цяжкай і складанай, бо ў апошні час у многіх месцах краіны з'явіліся новыя ачагі масавага заражэння.

Як адзначыла Сунь Чуньлань, неабходна падтрымліваць кругласутачную працу сістэмы кіравання прафілактыкай і кантролем, каб знізіць рызыку паўторнага ўсплёску захворвання. Яна таксама падкрэсліла, што прыярытэтная ўвага павінна надавацца эпідэміялагічнмаму кантролю ў сельскай мясцовасці.

"Сельскія медпункты, прыватныя клінікі і аптэкі павінны паведамляць пра выпадкі павышанай тэмпературы і пра іншыя падазроныя выпадкі на працягу двух гадзін", -- адзначыла Сунь Чуньлань, паклікаўшы пры гэтым строга кантраляваць кірмашы і іншыя народныя мерапрыемствы, а таксама часова адмяніць масавыя мерапрыемствы на рэлігійных аб'ектах.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ