У 2020 годзе ў Кітаі адзначаны значны рост у сферы паслуг з прымяненнем дронаў

2021-01-18 15:53:11
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Кітаі тэхналогіі беспілотных лятальных апаратаў / БПЛА / развіваюцца з кожным днём і сталі прымяняцца ў розных сферах сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, у выніку чаго ў 2020 годзе ў краіне быў адзначаны значны рост у сферы камерцыйных паслуг з прымяненнем БПЛА.

Як вынікае з даных Упраўлення грамадзянскай авіяцыі Кітая, па стане на канец 2020 года па ўсёй краіне было зарэгістравана каля 523,6 тыс. БПЛА, іх агульная працягласць камерцыйных палётаў дасягнула 1,594 млн гадзін з ростам паказчыка на 36,4 % у гадавым вылічэнні.

У Кітаі БПЛА атрымліваюць шырокае прымяненне ў розных сферах, у тым ліку ў сельскай гаспадарцы і ахове навакольнага асяроддзя.

Раней у гэтым месяцы ў правінцыі Ганьсу на паўночным захадзе Кітая буйнагабарытны БПЛА быў задзейнічаны для стварэння штучных ападкаў з прыродаахоўнай мэтай.

Гэтая мера адзначыла стварэнне першай у краіне сістэмы штучнага ўздзеяння на надвор'е з ужываннем буйнагабарытных БПЛА.

У гэтым зімовым сезоне для збору ўраджаю апельсінаў ў горадзе Ганьчжоу усходняй кітайскай правінцыі Цзянсі БПЛА шырока выкарыстоўваліся для транспарціроўкі кардонных скрынь з апельсінамі над плантацыямі.

Больш за тое, у раёне Нанькан мясцовыя ўлады актыўна прасоўваюць выкарыстанне БПЛА для дастаўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, якая прадаецца праз платформы электроннага гандлю. Гэты крок разлічаны, у прыватнасці, на дасягненне мэты па аказанні дапамогі жыхарам горных раёнаў у павышэнні даходаў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ