Аб'ём рознічных продажаў спажывецкіх тавараў у Кітаі ўпаў на 3,9 % у 2020 годзе

2021-01-18 17:04:37
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У 2020 годзе аб'ём рознічнага гандлю спажывецкімі таварамі ў Кітаі, які з'яўляецца асноўным паказчыкам росту спажывання, упаў на 3,9 % у параўнанні з папярэднім годам. Пра гэта сведчаць даныя, апублікаваныя ў панядзелак Дзяржаўным статыстычным упраўленнем КНР.

У мінулым годзе аб'ём рознічных продажаў спажывецкіх тавараў у Кітаі дасягнуў 39,2 трлн юаней (каля 6,05 трлн дол. ЗША).

У чацвёртым квартале 2020 года гэты паказчык вырас на 4,6 % у гадавым вылічэнні, што на 3,7 п.п. вышэй, чым у трэцім квартале 2020 года.

Па выніках 2020 года анлайн-продажы спажывецкіх тавараў у краіне выраслі на 10,9 % і склалі 11,76 млрд юаняў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ