У Бразіліі ўхвалілі экстранае выкарыстанне вакцын Sinovac Biotech і AstraZeneca ад COVID-19

2021-01-18 17:06:19
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Нацыянальнае агенцтва па санітарным наглядзе Бразіліі ў нядзелю ухваліла экстранае выкарыстанне вакцыны "Коронавак" з кітайскай лабараторыі Sinovac ад каронавіруса новага тыпу / COVID-19 /, а таксама вакцыны AstraZeneca і Оксфардскага універсітэта.

Такім чынам, урад Бразіліі пачне вакцынацыю ад COVID-19 з 6 млн доз вакцыны "Каронавак", распрацаванай Sinovac Biotech сумесна з Інстытутам Бутантан у Сан-Паўлу.

Нагадаем, Бразілія займае другое месца ў свеце па колькасці ахвяр эпідэміі COVID-19, саступаючы толькі ЗША, а таксама трэцяе месца па агульнай колькасці пацверджаных выпадкаў захворвання пасля ЗША і Індыі. Да суботы ў гэтай краіне было зарэгістравана ў агульнай колькасці 8,4 млн выпадкаў заражэння і 209296 смерцяў ад інфекцыі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ