Балгарскі вірусолаг высока ацаніла гатоўнасць Кітая супрацоўнічаць з экспертамі СААЗ у расследаванні паходжання COVID-19

2021-01-18 17:09:38
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

На днях загадчык аддзела вірусалогіі пры Нацыянальным цэнтры інфекцыйных і паразітарных хвароб Балгарыі Любаміра Нікалаева-Гломб у сваім інтэрв'ю Медыякарпарацыі Кітая высока ацаніла намаганні кітайскага боку па садзейнічанні міжнароднаму супрацоўніцтву ў сферы барацьбы з інфекцыйнымі захворваннямі.

Яна нагадала, што 14 студзеня эксперты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) прыбылі ў кітайскі горад Ухань для правядзення сумесных навуковых даследаванняў з кітайскімі навукоўцамі па высвятленні прычын узнікнення новага каронавіруса. На думку Любаміры Нікалаевай-Гломб, расследаванне паходжання COVID-19 - навуковае пытанне, якое патрабуе супрацоўніцтва ўсіх краін. Яна лічыць, што кітайскі бок настройваецца станоўча і прыкладае вялікія намаганні для ўзаемадзеяння з СААЗ.

Уханьскі інстытут вірусалогіі, з якім мы падтрымліваем цесны кантакт, карыстаецца шырокай вядомасцю ў медыцынскіх колах, - падкрэсліла Любаміра Нікалаева-Гломб. Паводле яе слоў, Кітай валодае сучасным і якасным тэхнічным абсталяваннем, а таксама значнымі дасягненнямі ў галіне даследавання інфекцыйных захворванняў.

Многія тэхнічныя сродкі шырока выкарыстоўваюцца іншымі краінамі для вывучэння шэрагу вірусных інфекцый, у тым ліку новага каронавіруса, - падкрэсліла балгарскі вірусолаг. Яна асабліва адзначыла, што генеральны дырэктар СААЗ Тэдрас Гебрэісус неаднаразова выказваў задавальненне добрым супрацоўніцтвам з Кітаем.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ