Аўтагіганты FAW і Audi запусцілі ў Кітаі сумесны праект вытворчасці электрамабіляў

2021-01-19 11:42:15
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Першая кітайская аўтамабілебудаўнічая кампанія / FAW /, кампанія Audi і адміністрацыя горада Чанчунь, адміністрацыйнага цэнтра правінцыі Цзілінь на паўночным усходзе Кітая, запусцілі сумесны праект вытворчасці электрамабіляў.

Паводле дамовы, заключанай трыма бакамі ў панядзелак па відэасувязі, у рамках праекта плануецца ўкараненне архітэктуры PPE / Premium Platform Electric /.

Чакаецца, што вытворчасць будзе запушчана ў 2024 годзе на аўтазаводзе ў Чанчуне. Яго будаўніцтва абыйдзецца ў больш чым 30 млрд юаняў / каля 4,62 млрд. долараў /.

На сённяшні дзень аўтаканцэрн Audi паставіў на кітайскі рынак прыкладна 7 млн аўтамабіляў. Сумесная кампанія FAW-Audi за мінулы год прадала ў мацерыковай частцы Кітая 726 288 аўтамабіляў, што стала рэкордным паказчыкам за апошнія 30 з лішнім гадоў з моманту выхаду Audi на кітайскі рынак.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ