У 2020 годзе назіраўся рост прыбытку дзяржпрадпрыемстваў цэнтральнага падпарадкавання Кітая

2021-01-19 16:30:45
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У 2020 годзе чысты прыбытак дзяржаўных прадпрыемстваў цэнтральнага падпарадкавання вырас на 2,1 % у гадавым выражэнні да 1,4 трлн юаней / каля 215,77 млрд долараў ЗША/. Прыкладна 80 % усіх дзяржпрадпрыемстваў паведамілі пра рост прыбытку. Пра гэта сведчаць афіцыйныя даныя, апублікаваныя ў аўторак.

У мінулым годзе сукупныя аперацыйныя даходы 97 дзяржаўных прадпрыемстваў цэнтральнага падпарадкавання склалі 30,3 трлн юаней, знізіўшыся на 2,2 % у гадавым выражэнні, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Дзяржкамітэта па кантролі і кіраванні дзяржаўнай маёмасцю пры Дзяржсавеце КНР Пэн Хуаган на прэс-канферэнцыі.

У снежні 2020 года аперацыйныя даходы дзяржпрадпрыемстваў дасягнулі 3,7 трлн юаняў з прыростам на 11,7 % у гадавым выражэнні, прадэманстраваўшы рост пяты месяц запар.

У 2020 годзе інвестыцыі ў асноўныя фонды дзяржпрадпрыемстваў выраслі на 1,9 % у гадавым вылічэнні і склалі 2,8 трлн юаняў, нягледзячы на неспрыяльнае ўздзеянне COVID-19, паведаміла вышэйзгаданае ведамства.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ