За 20 гадоў Кітай накіраваў для ўдзелу ў міратворчых місіях ААН больш за 2600 паліцэйскіх

2021-01-22 15:24:49
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайскія сілы правапарадку за мінулыя 20 гадоў накіравалі для ўдзелу ў міратворчых місіях ААН больш за 2600 супрацоўнікаў. Аб гэтым 21 студзеня паведаміў афіцыйны прадстаўнік Міністэрства грамадскай бяспекі КНР Лі Гачжун.

Падчас прэс-канферэнцыі ён заявіў, што супрацоўнікі паліцыі з Кітая працавалі ў 9 раёнах правядзення міратворчых місій ААН і ў штаб-кватэры ААН. 8 супрацоўнікаў загінулі пры выкананні сваіх абавязкаў.

Нягледзячы на пандэмію COVID-19, больш за 30 кітайскіх паліцэйскіх-міратворцаў працягваюць несці службу ў гарачых кропках, у тым ліку ў Паўднёвым Судане, на Кіпры і ў суданскім Дарфуры, паведаміў Лі Гачжун.

Акрамя таго, Кітай таксама арганізаваў падрыхтоўку больш за 1000 паліцэйскіх-міратворцаў з іншых краін, дадаў ён.

У мінулым годзе ў Кітаі адзначылі 20-ю гадавіну першага ўдзелу супрацоўнікаў кітайскай паліцыі ў міратворчых аперацыях ААН.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ