Каментар: Рэкордны ўзровень фактычна выкарыстанага Кітаем замежнага капітала сведчыць пра давер іншых краін

2021-01-22 15:31:26
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Паводле даных, апублікаваных 20 студзеня Мінкамерцыі КНР, у мінулым годзе Кітай фактычна выкарыстаў замежны капітал на суму 999,98 млрд юаняў, з ростам на 6,2%. І гэта стала рэкордным паказчыкам.

Агульны аб'ём замежных інвестыцый, тэмпы іх росту і іх доля ў сусветным маштабе - усе гэтыя тры паказчыкі выраслі ў 2020 годзе, што азначае: цікавасць замежных інвестараў да Кітая не толькі не слабее, але і ўмацоўваецца. Кітай застаецца ўсё такім жа прывабным для ўкладання інвестыцый.

У няпросты 2020 год было не лёгка дамагчыся такіх добрых вынікаў, бо прамыя замежныя інвестыцыі ў сусветным маштабе рэзка скараціліся на фоне эпідэміі COVID-19.

Перш за ўсё, ключавую ролю ў гэтым адыграла палітыка стабілізацыі эканомікі. Падчас эпідэміі кітайскі ўрад пачаў рэгуляваць фіскальную, падатковую, фінансавую і сацыяльную палітыку, каб дапамагчы кампаніям, уключаючы замежныя прадпрыемствы, пераадолець цяжкасці.

Акрамя таго, бесперапынна ўдасканальваюцца гандлёвыя ўмовы, якія павысілі прывабнасць кітайскага рынку для іншых краін і рэгіёнаў. Закон КНР «Аб замежных інвестыцыях», афіцыйна ўступіў у дзеянне з 1 студзеня 2020 года, атрымаў станоўчыя водгукі ад 90% замежных інвестараў на тэрыторыі КНР - паспяхова рэалізуецца падчас практычных інвестыцыйных аперацый.

Дзякуючы вялікаму даверу да кітайскага рынку, замежныя прадпрыемствы дабіліся добрых поспехаў, ведучы бізнэс у Кітаі. Паводле даных нядаўніх сацапытанняў Мінкамерцыі КНР, замежныя кампаніі, у якіх прыбытак павысіўся або збалансаваўся ў 2020 г. у параўнанні з паказчыкамі папярэдняга года, склалі 60%. А каля 95% апытаных кампаній лічыць аптымістычнай або адносна аптымістычнай сітуацыю на кітайскім рынку ў будучыні.

З пункту гледжання доўгатэрміновай перспектывы, бесперапыннае пашырэнне знешняй адкрытасці - свядомы выбар Кітая для высакаякаснага развіцця на фоне унілатэралізму і пратэкцыянізму ў сучасным складаным сусветным парадку. Новыя апублікаваныя даныя ў галіне замежных інвестыцый у краіне перадаюць своеасаблівы сігнал аб тым, што падтрымка глабалізацыі і мультылатэралізму, рэалізацыя сумеснага выйгрышу - жаданне усяго свету.

2021 год - першы год «14-й пяцігодкі» ў КНР. Кітай, які паскарае тэмпы новага планавання дзяржаўнага развіцця, гатовы падзяліцца шанцамі і прыбыткам з усё большай колькасцю замежных кампаній, што садзейнічае хутчэйшаму аднаўленню сусветнай эканомікі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ