Каментар: Рух насустрач адзін да аднаго, каб вярнуць кітайска-амерыканскія адносіны ў нармальнае рэчышча

2021-01-22 18:05:41
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

20 студзеня адбылася інаўгурацыя Джо Байдэна, 46-га прэзідэнта ЗША. У сувязі з гэтым, як мяркуюць СМІ і шырокая грамадскасць, адбудуцца пэўныя карэкціроўкі ўнутранай і знешняй палітыкі краіны. Ці можа новая адміністрацыя праводзіць аб'ектыўную і прагматычную палітыку ў дачыненні да Кітая - гэта фокус увагі міжнароднай супольнасці.

На працягу мінулых 4 гадоў кітайска-амерыканскія адносіны перажылі вельмі складаны перыяд. Зыходзячы з ментальнасці часоў «халоднай вайны» і ідэалагічнай прадузятасці, некаторыя амерыканскія палітыкі разглядалі Кітай як вялікую пагрозу, ачарнялі палітычную сістэму краіны, а таксама аказвалі ціск на яго прадпрыемствы, неаднаразова закранаючы і нават пераступаючы чырвоную лінію Кітая па пытаннях, што тычацца яго ключавых інтарэсаў, што нанесла сур'ёзны ўдар па стратэгічнаму ўзаемадаверу Кітая і ЗША, а таксама міру і стабільнасці ва ўсім свеце.

Ці магчыма паспяховае аднаўленне адносін паміж Кітаем і ЗША ў гэтакіх няпростых абставінах? Адказ на гэтае пытанне ўжо даў лідар Кітая. Нагадаем, што ў трэцяй дэкадзе лістапада 2020 года старшыня КНР Сі Цзіньпін павіншаваў Джо Байдэна з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах, выказаўшы надзею на тое, што абодва бакі, падтрымліваючы неканфліктнасць, дух узаемнай павагі, супрацоўніцтва і сумеснага выйгрышу, змогуць урэгуляваць рознагалоссі і накіраваць увагу на супрацоўніцтва для садзейнічання стабільнаму і ўстойліваму развіццю кітайска-амерыканскіх адносін.

Гісторыя даказала, што нягледзячы на адрозненні паміж Кітаем і ЗША ў такіх сферах, як сацыяльны лад, узровень развіцця, культура і традыцыі, агульныя інтарэсы вышэй рознагалоссяў, а супрацоўніцтва з'яўляецца адзіным правільным выбарам для абодвух бакоў. Фактычна ў Кітая і ЗША існуюць велізарныя магчымасці для супрацоўніцтва ў супрацьстаянні эпідэміі, аднаўленні эканомікі і вырашэнні праблем змены клімату.

Кажучы пра прафілактыку эпідэміі, варта адзначыць, што Джо Байдэн адразу ж пасля інаўгурацыі падпісаў некалькі супрацьэпідэмічных указаў, у тым ліку і вяртанне ў Сусветную арганізацыю аховы здароўя (СААЗ). У якасці першай краіны, якая ўзяла пад кантроль эпідэмію, Кітай гатовы падзяліцца са Злучанымі Штатамі інфармацыяй і вопытам у проціэпідэмічнай працы, і спадзяецца, што ЗША возьмуць на сябе міжнародныя абавязацельствы і будуць разам з Кітаем садзейнічаць глабальнаму супрацоўніцтву ў гэтым плане.

Што тычыцца кліматычных змяненняў, Кітай зрабіў заяву: да 2030 года будзе дасягнуты пік выкідаў вуглякіслага газу, а да 2060 года будзе дасягнута вугляродная нейтральнасць. Новы прэзідэнт ЗША таксама падпісаў адміністрацыйны указ аб вяртанні ў «Парыжскае пагадненне па клімаце», што стварае прастору супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў вырашэнні праблем аб зменах клімату.

Факты паказваюць на тое, што калі Кітай і ЗША ідуць насустрач адно аднаму, яны могуць несці дабро для свету. Вельмі важна, каб кітайска-амерыканскія адносіны, якія перажылі сур'ёзныя ўдары, вярнуліся ў нармальнае рэчышча. У цяперашні час адносіны паміж Кітаем і ЗША стаяць на ростанях. Рознагалоссі не павінны прывесці да далейшага расколу і рознагалоссяў. Толькі супрацоўніцтва дапаможа выйсці з тупіка. Кітайскі бок ужо прапанаваў двум бакам аднавіць жыццяздольнасць і адкрыць усе каналы дыялогу, пачаць супрацьэпідэмічныя супрацоўніцтва. Спадзяемся, што новая адміністрацыя ЗША пойдзе насустрач Кітаю і адкрые новую старонку адносін паміж дзвюма ключавымі сусветнымі дзяржавамі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ