Сі Цзіньпін прыняў удзел у дыялогу «Давоскі парадак дня»

2021-01-26 16:27:45
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

25 студзеня старшыня КНР Сі Цзіньпін па відэасувязі з Пекіна прыняў удзел у дыялогу «Давоскі парадак дня» Сусветнага эканамічнага форуму і выступіў з прамовай.

У сваёй прамове Сі Цзіньпін адзначыў, што ў мінулым годзе народы свету вялі барацьбу з хваробай і дамагліся пэўных вынікаў. Зараз барацьба з каранавірусам усё яшчэ працягваецца, і абавязкова наступіць шчаслівы канец. Чалавецтва можа перамагчы эпідэмію, выратавацца ад катастрофы і адрадзіцца зноў.

Кітайскі лідар падкрэсліў неабходнасць паспяховага вырашэння чатырох важных задач нашай эпохі. Першае: узмацніць каардынацыю макраэканамічнай палітыкі, разам прасоўваць магутны, устойлівы, збалансаваны і інклюзіўны рост сусветнай эканомікі. Другое: адмаўляцца ад ідэалагічных прадузятасцяў, ісці па шляху мірнага суіснавання і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Трэцяе: пераадольваць разрыў паміж развітымі і краінамі, што развіваюцца, дзеля агульнага развіцця і працвітання. Чацвёртае: разам процідзейнічаць глабальным выклікам. Ключ да вырашэння праблем – падтрымка мультылатэралізму ў інтарэсах пабудовы супольнасці адзінага лёсу чалавецтва, адзначыў Сі Цзіньпін. Ён падкрэсліў неабходнасць прытрымлівацца адкрытасці і

інклюзіўнасці. «Неабходна паставіць на першае месца міжнародныя нормы і прынцыпы. Глабальнае кіраванне павінна ажыццяўляцца шляхам прыняцця ўзгодненых правіл і агульнага кансенсусу», -- адзначыў Сі Цзіньпін. «Арыентуючыся на будучыню, прыхільнікі мультылатэралізму ў XXI стагоддзі павінны не толькі адстойваць яго асноўныя каштоўнасці і прынцыпы, але і працаваць над рэфармаваннем і ўдасканаленнем сістэмы глабальнага кіравання на аснове шырокіх кансультацый і збліжэння падыходаў з улікам падзей, якія адбываюцца, і наяўных глабальных выклікаў», -- сказаў Сі Цзіньпін.

Ён асабліва адзначыў, што кітайскі народ дасягнуў выдатных поспехаў у ліквідацыі крайняй галечы, адпраўляецца ў новы паход ўсебаковай пабудовы сацыялістычнай мадэрнізаванай дзяржавы. «Мы гатовыя з усімі партнёрамі разам развіваць чысты і гарманічны свет, дзе будзе панаваць трывалы мір, агульная бяспека, сумесны росквіт, адкрытасць і талерантнасць", -- адзначыў кітайскі лідар. Ён таксама сказаў, што Кітай будзе і далей актыўна ўдзельнічаць у міжнародным супрацьэпідэмічным супрацоўніцтве. Асаблівую ўвагу неабходна надаваць супрацоўніцтву ў распрацоўцы, вытворчасці і размеркаванні вакцыны, якая павінна стаць па-сапраўднаму агульнадаступным дабром для народаў усяго свету. Кітай працягне практыку па абмене супрацьэпідэмічным вопытам і напрацоўкамі,

аказанні пасільнай дапамогі дзяржавам, спрыяць пашырэнню даступнасці вакцыны для краін, якія развіваюцца, тым самым уносячы сваю лепту ў канчатковую перамогу свету над пандэміяй.

«Мы будзем і далей праводзіць стратэгію адкрытасці на прынцыпах узаемнай выгады і ўсеагульнага выйгрышу. Кітай быў і застаецца прыхільнікам эканамічнай глабалізацыі, непахісна прасоўвае знешнюю адкрытасць як асноўную дзяржаўную палітыку», -- падкрэсліў Сі Цзіньпін. Паводле яго слоў, Кітай будзе спрыяць устойліваму развіццю, прыкладаючы больш намаганняў для аховы экалогіі, імкнучыся да дасягнення пікавых значэнняў выкідаў вуглякіслага газу да 2030 года і вугляроднай нейтральнасці да 2060 года. Акрамя таго, Кітай будзе прасоўваць навукова-тэхнічныя інавацыі, працягваючы працэс фарміравання міжнародных адносін новага тыпу.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ