Кітай абышоў ЗША па аб'ёме прыцягнення замежных інвестыцый

2021-01-26 16:49:01
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай абышоў ЗША па аб'ёме прыцягнутых прамых замежных інвестыцый, сведчыць даклад Канферэнцыі ААН па гандлі і развіцці. Паводле ацэнак ААН, у выніку пандэміі і агульнага спаду глабальнай эканомікі аб'ём прамых замежных інвестыцый у свеце скараціўся на 42% -- да 859 млрд долараў. Пры гэтым у Кітаі значэнне, наадварот, узрасло на 4% і склала 163 млрд долараў.

Як мяркуюць аналітыкі, ва ўмовах эпідэміі замежныя інвестары працягнуць пашыраць маштаб капіталаўкладанняў у кітайскія прадпрыемствы. Глабальныя інвестыцыйныя патокі застануцца слабымі ў 2021 годзе, а іх рэальнае аднаўленне пачнецца ў 2022-м.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ