У Кітаі стартаваў штогадовы перыяд “Чуньюнь"

2021-01-28 13:01:30
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Перыяд "Чуньюнь" /сезонная міграцыя насельніцтва ў перыяд да-, падчас- і пасля свята Вясны/ стартаваў 28 студзеня, і на фоне ўзмацнення жорсткасці мер па стрымліванні распаўсюджвання COVID-19 у краіне чакаецца зніжэнне пасажырапатоку.

Аб'ём пасажырскіх перавозак на розных відах транспарту падчас 40-дзённага перыяду "Чуньюнь", як чакаецца, складзе 1,7 млрд чалавек, што прыкладна на 10 працэнтаў больш, чым за аналагічны перыяд 2020 года, паведамілі ў Міністэрстве транспарту КНР.

Кітайскія ўлады апублікавалі план па скарачэнні масавых сходаў і ўзмацненні барацьбы з эпідэміяй, які ўключае агітацыю грамадзян здзяйсняць паездкі не ў пікавыя перыяды, а таксама заахвочваць іх не пакідаць месцы свайго знаходжання падчас свята. На фоне ўсплёску спарадычных выпадкаў заражэння COVID-19 і прыняцця мер па скарачэнні перамяшчэнняў людзей, карпарацыя "Кітайскія чыгункі” панізіла прагноз адносна пасажырапатоку на чыгуначным транспарце краіны ў перыяд "Чуньюнь" з 407 мільёна чалавек да 296 мільёнаў. Вандроўцам рэкамендуецца насіць маскі, загадзя падрыхтаваць QR-коды здароўя і пазбягаць ужывання ежы і напояў у грамадскім транспарце. Пік паездак з нагоды свята Вясны, які традыцыйна з'яўляецца часам для сямейных сустрэч у Кітаі, агульнапрынята лічыцца самай вялікай штогадовай міграцыяй людзей у свеце.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ