МЗС КНР заклікала ЗША выправіць свае памылкі

2021-01-28 13:06:38
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайскі бок заклікае ЗША атрымаць урокі і выправіць зробленыя памылкі, на практыцы паважаць прынцыпы рынкавай эканомікі і справядлівай канкурэнцыі, стварыць адкрытае, справядлівае бізнес-асяроддзе для замежных прадпрымальнікаў і інвестараў. Пра гэта 27 студзеня заявіў спікер МЗС КНР Чжаа Ліцзянь.

Кандыдатуры міністраў працы і гандлю, прадстаўленыя прэзідэнтам ЗША Джозэфам Байдэнам, на слуханні падкрэслілі неабходнасць актыўным чынам рэагаваць на несправядлівыя паводзіны КНР у гандлі. Каментуючы гэта, кітайскі спікер сказаў, што Вашынгтон нястомна заклікае да сумленнай канкурэнцыі ў гандлі, але па факце сам дзейнічае як раз наадварот. У гэтай сувязі кітайскі ўрад будзе і далей прадпрымаць неабходныя меры для абароны законных інтарэсаў айчынных прадпрыемстваў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ