МЗС КНР пра ўклад краіны ў супрацьстаянне кліматычным зменам

2021-01-28 13:07:49
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У мінулым годзе ў КНР запусцілі шэраг палітычных пастаноў, якія тычацца зменаў клімату, што не толькі сведчыць аб рашучасці КНР супрацьстаяць глабальнай экалагічнай праблеме, але і паслужыць новым укладам КНР у глабальны працэс у дачыненні да кліматычных зьменаў. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь 27 студзеня ў Пекіне на чарговай прэс-канферэнцыі, каментуючы паведамленні аб тым, што ў ЗША лічаць прыкладзеныя Кітаем намаганні ў дачыненні кліматычных зменаў недастатковымі.

Каб прадэманстраваць дынаміку намаганняў па гэтым пытанні, Чжаа Ліцзянь прывёў два прыклады: «Па-першае, Кітай высунуў мэты па дасягненні вугляроднай нейтральнасці на 10 гадоў пазней, чым развітыя краіны. Па-другое, большасці развітых краін спатрэбілася на гэтыя мэты больш за 60 гадоў. Кітай даў абяцанне дасягнуць піка выкідаў да 2030 годзе і ажыццявіць мэту вугляроднай нейтральнасці да 2060 годв, гэта значыць, пераходны час у Кітая складае толькі 30 гадоў».

У КНР павінны прыкласці дастаткова вялікія намаганні, заявіў Чжаа Ліцзянь.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ