Падыход Кітая да ўдасканалення сістэмы глабальнага кіравання

2021-01-29 13:51:45
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

На днях Старшыня КНР Сі Цзіньпін у рэжыме відэасувязі прыняў удзел у дыялогу Сусветнага эканамічнага форуму "Давоскі парадак дня 2021", падчас якога выступіў са спецыяльнай прамовай, у якой сістэмна выказаў прынцыпы і прапановы ўдасканалення сістэмы глабальнага кіравання ў духу шматбаковасці і ўзаемадзеяння.

Сумеснае абмеркаванне, сумесная пабудова і сумеснае выкарыстанне — галоўная канцэпцыя глабальнага кіравання, якую прапагандуе і практыкуе Кітай. У сваім першым выступленні ў 2017 годзе Сі Цзіньпін выказаў меркаванні аб тым, што "сістэма глабальнага кіравання можа даць магутныя гарантыі для стабілізацыі і развіцця сусветнай эканомікі толькі ў тым выпадку, калі яна будзе адаптаваная да новых патрабаванняў міжнароднай эканамічнай структуры". Сёння, праз чатыры гады, калі свет сутыкнуўся з пандэміяй COVID-19, сусветны палітычны і эканамічны парадак атрымаў сур'ёзны ўрон, а сістэма глабальнага кіравання сутыкнулася з застарэлымі праблемамі і новымі выклікамі.

Сі Цзіньпін выступіў з папярэджаннем, што без захавання агульнапрызнаных міжнародных законаў і стандартаў, сумесна сфармуляваных міжнароднай супольнасцю, свет, у канчатковым выніку, скаціцца да законах джунгляў, што прывядзе да катастрафічных наступстваў для ўсяго чалавецтва.

Адносна вялізнага разрыву паміж развітымі краінамі і краінамі, што развіваюцца, Сі Цзіньпін заявіў, што міжнародная супольнасць павінна даць краінам, якія развіваюцца. усю падтрымку, забяспечыць названым краінам права на развіццё, даць насельніцтву ўсіх краін свету магчымасць сумесна карыстацца магчымасцямі і дасягненнямі глабальнага ўсеагульнага развіцця.

Менавіта кіруючыся такім пунктам гледжання, Кітай нязменна надае асаблівую ўвагу роўнасці і справядлівасці ў глабальным развіцці. Меркаванні, вылучаныя старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, уключаючы прасоўванне рэформ Сусветнай гандлёвай арганізацыі і міжнароднай валютна-фінансавай сістэмы, зварот з заклікам рэалізацыі Парадку дня ААН у галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, а таксама заяву аб гатоўнасці КНР падтрымаць і развіваць супрацоўніцтва Поўдзень-Поўдзень, паказваюць, што Кітай імкнецца да сумеснага развіцця, якое прынясе магчымасці і карысць не толькі яму, але і іншым краінам.

Адначасова з гэтым, Сі Цзіньпін падкрэсліў, што неабходна паважаць ролю Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, імкнуцца да фарміравання правілаў і стандартаў глабальнага кіравання пасродкам лічбавых тэхналогій і строга выконваць Парыжскае пагадненне па клімаце.

Французскі эксперт па пытаннях Кітая Соня Брэслер адзначыла, што прамова Сі Цзіньпіна на СЭФ дазволіла ўсвядоміць усю рашучасць КНР у глабальнай барацьбе з COVID-19, устойлівай абароне мультылатэралізму, а таксама цвёрдай прыхільнасці пабудове супольнасці адзінага лёсу чалавецтва.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ