Кітай асудзіў Вялікабрытанію за праграму іміграцыі для жыхароў Сянгана

2021-01-29 13:57:43
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

«Урад Вялікабрытаніі настойвае на здзяйсненні палітычных маніпуляцый па пытанні, якое датычыцца пашпартоў BNO. Яго дзеянні відавочна супярэчаць уласным абавязацельствам не ўмешвацца ў справы Сянгана і ва ўнутраныя справы Кітая ў цэлым», — заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь, каментуючы тое, што 31 студзеня 2021 года ўрад Вялікабрытаніі зменіць палітыку для ўладальнікаў пашпартоў BNO і пашырыць іх права на жыхарства. Брытанскі бок запусціць праграму выдачы асаблівых віз жыхарам Сянгана, што дасць ім і іх сем'ям магчымасць пераехаць у Вялікабрытанію і ў далейшым стаць грамадзянамі гэтай краіны. Пры гэтым скарыстацца новаўвядзеннем змогуць не толькі ўладальнікі дзеючых пашпартоў BNO.

«Кітайскі ўрад і народ непахісныя ў сваёй рашучасці супрацьстаяць любым знешнім сілам, што ўмешваюцца ў справы Сянгана, сваёй рашучасці абараняць нацыянальны суверэнітэт, бяспеку і інтарэсы развіцця. Будучыня Сянгана абавязкова стане бліскучай», — сказаў спікер кітайскага МЗС.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ