Кампаній ЕС у Кітаі маюць намер павялічыць аб’ёмы капіталаўкладанняў у кітайскую эканоміку

2021-01-29 14:00:55
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Паводле даных Гандлёвай палаты Еўрапейскага Саюза ў КНР, 62% кампаній ЕС у Кітаі маюць намер павялічыць аб'ёмы капіталаўкладанняў у кітайскую эканоміку.

Даклад Канферэнцыі ААН па гандлі і развіцці сведчыць пра тое, што ў выніку пандэміі і агульнага спаду глабальнай эканомікі аб'ём прамых замежных інвестыцый у свеце скараціўся ў 2020 годзе на 42%. Пры гэтым у Кітаі значэнне, наадварот, узрасло на 4%.

Старшыня КНР Сі Цзіньпін 25 студзеня ў час Дыялогу «Давоскі парадак дня 2021», які прайшоў у рамках Сусветнага эканамічнага форуму, падкрэсліў, што Кітай будзе і далей праводзіць стратэгію адкрытасці. Намаганні КНР будуць сканцэнтраваныя на пашырэнні адкрытасці ў сістэмным плане. Гаворка ідзе аб правілах урэгулявання, кіраванні і стандартах, якія дазволяць не толькі фарміраваць рынкавае, прававое бізнес-асяроддзе, але і задзейнічаць каласальныя перавагі гіганцкага рынку і патэнцыял унутранага попыту Кітая, прадастаўляць шырокія магчымасці для міжнароднага супрацоўніцтва, надаваць дадатковыя імпульсы аднаўленню і росту не толькі нацыянальнай, але і сусветнай эканомікі.

Кітай працягвае пашырэнне адкрытасці і прасоўвае эканамічную глабалізацыю.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ